8 чэрвеня сотні байкераў у складзе мотакалоны праехаліся па Гродне. Недалёка ад горада праходзіць 15-ы рок-байк фестываль «Хавайся ў бульбу».

На фестываль з’ехаліся аматары двухколавага транспарту з Беларусі і блізкага замежжа. Спачатку на мерапрыемстве не павінна было быць традыцыйнай мотакалоны — з-за новага закона аб масавых мерапрыемствах. Аднак 6 чэрвеня арганізатары паведамілі, што фестываль «Хавайся ў бульбу» ўключылі ў шэраг мерапрыемстваў райвыканкама і ўсе адміністрацыйныя выдаткі раён узяў на сябе. У тым ліку — забеспячэнне калоны спецслужбамі.

Рок-байк-фэст «Хавайся ў бульбу» праходзіць 7−8 чэрвеня на базе адпачынку «Дом Рыбака». На фестывалі выступаюць: An Old Town' Dogzz, К121, «Rammstain-Трыб'ют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Чорны абеліск», шоў-праект «MALINA». У праграме таксама конкурсы, дыскатэка, атракцыёны, фаер-шоў і бясплатныя татуіроўкі.

"Хавайся ў бульбу": па Гродне праехалася мотакалона, якой магло і не быць

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life