На байк-фэсце не будзе мотакалоны з-за закона аб масавых мерапрыемствах. Байкеры незадаволеныя

Пра гэта паведамілі ў суполцы фестывалю «Хавайся ў бульбу» Укантакце. Байкеры кажуць, што цяпер можна і не ехаць на фэст.

Мотакалона стала традыцыйнай для гродзенскага байк-фестывалю. На другі дзень свята байкеры збіраюцца ў калону і едуць з месца святкавання ў цэнтр горада. Звычайна дзеці і моладзь прыходзяць паглядзець на яе і актыўна фатаграфуюцца на байках. У гэтым годзе мотакалоны не будзе. Арганізатары тлумачаць гэта новым законам аб масавых мерапрыемствах.

У пачатку года стала вядома, колькі арганізатары масавых мерапрыемстваў павінны заплаціць за іх правядзенне.


Колькі арганізатары масавых мерапрыемстваў павінны заплаціць міліцыянтам і медыкам


Рок-байк-фестываль “Хавайся у бульбу” пройдзе 7-8 чэрвеня. На фестывалі выступіць An Old Town’ Dogzz, К121, «Rammstain-Трибьют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Черный обелиск», шоў-праект «MALINA». У праграме таксама конкурсы, дыскатэка, атракцыёны, фаер-шоу і бясплатныя татуіроўкі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: