Колькі арганізатары масавых мерапрыемстваў павінны заплаціць міліцыянтам і медыкам

Пастанова Савета Міністраў Беларусі № 49 зацвярджае Палажэнне аб парадку аплаты паслугаў па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных справаў, выдаткаў, звязаных з медычным абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства, піша Белсат.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам ад 17 ліпеня 2018 года «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь «і ўступіў у сілу з 26 студзеня бягучага году.

Палажэнне распаўсюджваецца на масавыя мерапрыемствы, арганізатарамі якіх з’яўляюцца прафзвязы палітычныя партыі, іншыя грамадскія абʼяднанні, а таксама грамадзяне, (за выключэннем мерапрыемстваў, правядзенне якіх фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Арганізатар масавага мерапрыемства ў адпаведнасці з дамовамі мусіць аплаціць паслугі міліцыянтаў па ахове грамадскага парадку ў наступных памерах:

  • 3 базавыя велічыні – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў да 10 асобаў;
  • 25 базавых велічыняў – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў ад 11 да 100 асобаў;
  • 150 базавых велічыняў – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў ад 101 да 1000;
  • 250 базавых велічыняў – для мерапрыемства з колькасцю ўдзельнікаў больш за 1000 асобаў.

Падчас правядзення масавых мерапрыемстваў у месцах, якія мясцовы чыноўнікі не ўнеслі ў лік пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, да агучаных лічбаў прымяняецца павышаючы каэфіцыент 1,5.

Таксама аплачваюцца паслугі выдаткаў спецыялізаваных арганізацыяў, у склад якіх уключаюцца:

  • выдаткі на выплату заробку дадаткова прыцягнутых працаўнікоў, зыходзячы з іх катэгорыі, колькасці, часу ўдзелу ў масавым мерапрыемстве;
  • выдаткі на выплату абавязковых страхавых унёскаў працаўнікоў у адпаведнасці з заканадаўствам;
  • кошт выдаткаваных на правядзенне масавага мерапрыемства прадметаў забеспячэння і матэрыялаў, у тым ліку лекавых сродкаў, вырабаў медычнага прызначэння, мыйных сродкаў;ускосныя (накладныя) выдаткі спецыялізаваных арганізацыяў;
  • падаткі, зборы, іншыя абавязковыя плацяжы ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, прадугледжаныя заканадаўствам.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: