Мотакалона на байк-фестывалі будзе: райвыканкам бярэ расходы на сябе

Арганізатары паведамілі, што фестываль “Хавайся ў бульбу” ўключылі ў шэраг мерапрыемстваў райвыканкама і ўсе адміністрацыйныя расходы раён узяў на сябе. У тым ліку – забяспячэнне калоны спецслужбамі.

Раней паведамлялася, што на байк-фэсце не будзе мотакалоны з-за закона аб масавых мерапрыемствах.


На байк-фэсце не будзе мотакалоны з-за закона аб масавых мерапрыемствах. Байкеры незадаволеныя


Праграма мотакалоны:

– 8 чэрвеня, 14:00: пабудова мотакалоны, яе далейшы рух у суправаджэнні ДАІ па маршруце: база адпачынку «Дом Рыбака» – вул Суворава – вул. Савецкіх Памежнікаў – БЛК – вул.Горкага – вул. Сацыялістычная – пл. Савецкая. ⠀

– 14:30 – пабудова мотакалоны на пл. Савецкая. ⠀

– 15:10-15:40 пабудова і вяртанне мотакалоны на БА «Дом Рыбака» па маршруце: пл. Савецкая – вул. Суворава – база адпачынку «Дом Рыбака»

Рок-байк-фестываль “Хавайся у бульбу” пройдзе 7-8 чэрвеня. На фестывалі выступіць An Old Town’ Dogzz, К121, «Rammstain-Трибьют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Черный обелиск», шоў-праект «MALINA». У праграме таксама конкурсы, дыскатэка, атракцыёны, фаер-шоу і бясплатныя татуіроўкі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: