Палітык прадставіў 6 чэрвеня ў Гродне новую Раду Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. А таксама расказаў, як яны плануюць выкарыстаць парламенцкую і прэзідэнцкую кампанію. На сустрэчу прыйшло больш за 60 чалавек.

Беларускі Нацыянальны Кангрэс — гэта кааліцыя 7 агульнанацыянальных арганізацый: «Беларускі рух», «Рух за дзяржаўнасць і незалежнасць», «Еўрапейская Беларусь», Рух салідарнасці «Разам», «Народная Грамада», БСДГ і прафсаюз РЭП. Таксама ёсць 14 рэгіянальных кааліцый. Кожную вобласць прадстаўляюць тры гарады. Гродзенскую вобласць прадстаўляе Гродна, Ліда і Слонім.

Два гады Гродзенскую вобласць прадстаўляў Сяргей Верамеенка з БХД. На сустрэчы ён сышоў у адстаўку. Новым прадстаўніком стаў Мікалай Салянік і АГП. Тады ж сфармавалі новую Раду.

Мікалай Статкевіч расказаў у Гродне, чаму пойдзе на выбары і як пераможа Лукашэнку
Мікалай Салянік
— Бліжэйшыя два гады — лёсавырашальныя гады для нашай краіны. Гэта гады парламенцкай і прэзідэнцкай кампаніі. Ходзяць чуткі, што можа ісці размова не толькі пра выбары, але і пра рэферэндум, змену канстытуцыі і, магчыма, большую інтэграцыю Беларусі з Расіяй. Бліжэйшыя два гады — гады, калі мы можам страціць незалежнасць. Нават тую, якая ёсць зараз. Ад нас усіх залежыць, якой будзе краіна, — кажа Яўген Афнагель з БНК.
Мікалай Статкевіч расказаў у Гродне, чаму пойдзе на выбары і як пераможа Лукашэнку
Яўген Афнагель
Прадстаўнікі расказалі, што сітуацыя для іх лепшая, чым у 2010-м годзе. На сустрэчы прыходзіць больш чалавек, а апазіцыя аб’яднаная. Паводле іх, апазіцыя цяпер налічвае 85 працэнтаў насельніцтва, а тады была — 40−45. Яўген пералічвае, што да гэтага прывяло: нізкія заробкі, дэкрэт пра «дармаедаў», Курапаты, экалагічныя праблемы. Менавіта таму, па іх думцы, большасць беларусаў актывізуецца і апазіцыя пераможа. Ён кажа, што ў 90-я і 00-я пратэсты ішлі ў асноўным у Мінску, таму зараз там сітуацыя і заробкі лепшыя. А ў рэгіёнах — горшыя.

— БНК прыме ўдзел у парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах. Паспрабуем выкарыстаць парламенцкую кампанію, каб выйсці з пікетамі, друкаваным матэрыялам і данесці нашу пазіцыю і пераканаць усіх, што перамены магчымыя. А прэзідэнцкую, каб лідар — кандыдат Мікалай Статкевіч — перамог і стаў прэзідэнтам Беларусі, — кажа Яўген.

Мікалай Статкевіч нагадаў на сустрэчы пра кароткую гісторыю Беларусі, магдэбургскае права, расійскія крэдыты і Саюзную дзяржаву. «Зараз мы самая несвабодная і самая бедная краіна Еўропы. Замежныя сябры захапляюцца: разумныя, сардэчныя, спакойныя, талерантныя, працавітыя, прыгожыя. Замежны сябар кажа: „Какая красивая нация — жалко вас“. На мой погляд, мы адна з самых разумных і здольных нацый свету».

Ён паставіў у прыклад Украіну і Амерыку, якія выбіраюць і змяняюць прэзідэнтаў і Польшчу, якая «рванула наперад».

— Людзі пачынаюць шукаць збаўцаў. Хто нас уратуе — НАТА ці Пуцін? Я не хацеў бы, каб нас ратавалі ні НАТА, ні Пуцін. Думаю, гэтую праблему нам трэба вырашаць самім. Не думайце, што так званая апазіцыя — фармальная, партыйная, якую дзесяцігоддзямі круцяць і душаць, здольная зрабіць гэта сама. Калі самі мы не зразумеем, што мы ўсе апазіцыя, і нам трэба з гэтым нешта рабіць, — кажа Статкевіч.

Мікалай Статкевіч расказаў у Гродне, чаму пойдзе на выбары і як пераможа Лукашэнку

Ён лічыць, што мірныя перамены больш паспяховыя.

— Ёсць сусветны досвед. Высветлілася, што, каб памяняць уладу, мірныя спосабы ўдвая больш паспяховыя, чым нямірныя. Каб памяняць улады, дастаткова, каб на вуліцы выйшла 3,5 працэнты насельніцтва. Трэба паказаць свету, сабе, уладам, што нас дастаткова.

Мікалай Статкевіч расказвае, што яму прысылаюць шмат праектаў, як мірна зрабіць Беларусь вольнай — петыцыі, змена Канстытуцыі, міжнародныя суды. Мікалай лічыць, што ніяк інакш, акрамя мітынгаў, нічога не вырашыць. У прыклад прыводзіць дэкрэт аб «дармаедах».

— У 10-м годзе два месяцы хапіла, каб сітуацыя ў краіне памянялася і чэргі да кандытатаў вырасла і памяшканні перасталі іх змяшчаць. Гэта дае граматнае выкарыстанне выбарчай кампаніі. Мы ідзем не станавіцца дэпутатамі, а для дасягнення сваіх мэтаў. А на прэзідэнцкія выбары будзе масавы пратэст, — упэўненыя лідары.