Лівень і рэкордная колькасць удзельнікаў. Юбілейны аўтафестываль SunDay 2019 прайшоў пад Гродна

10-й аўтафестываль SunDay прайшоў пад Гродна 20 ліпеня. Ён адзначыўся не толькі рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў, розыгрышам тоны паліва, але і ліўнем.

Дождж на некаторы час нават прыпыніў мерапрыемства. Пакуль адны хаваліся ад дажджу, іншыя вырашылі з’ехаць. Але людзей усё роўна заставалася шмат.

Лівень і рэкордная колькасць удзельнікаў. Юбілейны аўтафестываль SunDay 2019 прайшоў пад Гродна
Фэст праходзіць на тэрыторыі старога аэрадрома, таму схавацца ад дажджу можна было, напрыклад, пад крыламі самалёта

Лівень і рэкордная колькасць удзельнікаў. Юбілейны аўтафестываль SunDay 2019 прайшоў пад Гродна

Адразу пасля заканчэння залевы каля ўваходу на фестываль сабралася чарга. Пакуль людзі вярталіся з хованак на пляцоўку, многія аўтаўладальнікі выціралі свае аўто. Выглядала гэта прыкладна так, як шаруюць свае машыны перакупы на рынку.

На фэсце было больш за 500 машын з розных краін Еўропы. Гэта новы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў: у мінулы раз іх было больш за 400 – рост прыкметны.

На асноўнай сцэне разыгрывалі прызы і праводзілі конкурсы сярод удзельнікаў. На другой сцэне выступалі розныя калектывы.

Вакол было мноства намётаў з ежай і фудтракі з усёй краіны.

У аматараў гучнай музыкі была свая атмасфера.

Пасля абвяшчэння конкурсу “Міс SunDay 2019” колькасць гледачоў ля асноўнай сцэны рэзка павялічылася. Хто не ўбачыў прыгажунь, можа не хвалявацца: усё 12 фіналістак конкурсу будуць на фірменным календары ад Autogrodno.by.

На фестывалі паказалі вельмі розныя аўтамабілі, але іх усе ўмоўна можна было падзяліць на дзве катэгорыі: адны здольныя самі перамяшчацца і на іх можна ездзіць, іншыя гэта толькі выставачныя асобнікі.

Акрамя аўтамабіляў на выставе былі і матацыклы. Хто стаміўся ад тэхнікі, мог забаўляцца на гульнявых пляцоўках.

Сярод “жалезных коней” быў і адзін жывы.

Нас зацікавіў кабрыялет з «Запарожца» і дызельны Пасат універсал.

Гэтая чырвоная “Джылі” дакладна не згніе. Таму што зроблена з кубікаў.

Лівень і рэкордная колькасць удзельнікаў. Юбілейны аўтафестываль SunDay 2019 прайшоў пад Гродна

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: