Міліцыя шукае мужчыну, які скраў з крамы ў Скідзелі банкаўскі тэрмінал для разліку карткамі, піша БелТА.

У Скідзелі мужчына скраў у краме тэрмінал

Інцыдэнт адбыўся 18 сакавіка. Работнікі крамы пакінулі тэрмінал на століку для кветак. Невядомы мужчына заўважыў яго і скраў.

Кошт прылады перавышае Br600. Момант крадзяжу трапіў на відэа.

УУС Гродзенскага аблвыканкама просіць усіх, хто пазнаў мужчыну, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8 (0152) 79-77-06 або 79−77−00, а таксама па нумары +375 (29) 288−02−08. У міліцыі таксама парэкамендавалі мужчыну самому зьявіцца ў органы ўнутраных спраў.