У Бярозаўцы Лідскага раёна юнак атрымаў доступ да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» супрацоўніка школы і змяніў пароль, піша lidanews.by.

У дачыненні да непаўнагадовага жыхара Бярозаўкі 2002 года нараджэння ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 351 ч.1 КК РБ «Кампутарны сабатаж».Юнак праз мабільны тэлефон атрымаў доступ да функцыі замены пароля ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» супрацоўніка школы і заблакаваў доступ да сістэмы.

Падобныя дзеі караюцца як штрафам, арыштам, так і больш сурова — пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў. Всё на меркаванне суду.