“Як гэта магчыма?”. Вольга Корбут пракаментавала лісты фанатаў, якія знайшліся ў Гродне

Дзесяткі лістоў Вользе Корбут амаль 50-гадовай даўніны ад фанатаў з розных краін прынеслі ў пачатку чэрвеня гродзенскаму калекцыянеру Янушу Парулісу. Лісты алімпійскай чэмпіёнцы знайшліся выпадкова ў старым куфры. Спартсменка пракаментавала знаходку.

Вольга Корбут падзялілася нашым матэрыялам на сваёй старонцы ў Facebook. Пры гэтым яна пакінула каментар: «Я гэтага не ведала! Ух ты! Як гэта магчыма? Мае лісты, якіх я так і не бачыла! З 1972-1976 гадоў!».

Сябры і знаёмыя Вольгі таксама пісалі на яе старонцы пад матэрыялам. Хтосьці казаў, што сярод канвертаў ёсць і высланыя ім, а нехта прапанаваў гродзенскаму калекцыянеру перадаць усе лісты адрасату.

“Я гатовы з Вольгай падзяліцца лістамі. Хай прыязджае ў Гродна, у мой музей. Мы – гродзенцы, здолеем дамовіцца», – сказаў калекцыянер Януш Паруліс.

Аказваецца, лісты Вользе Корбут ад фанатаў знаходзяцца яшчэ і ў Гродзенскім абласным архіве. Яны прыходзілі на адрас Гродзенскага педінстытута, дзе вучылася спартсменка. Лісты перадаў у архіў пісьменнік Аляксей Карпюк ў 1980 годзе.

"Як гэта магчыма?". Вольга Корбут пракаментавала лісты фанатаў, якія знайшліся ў Гродне

Даведка

Вольга Корбут – адна з самых вядомых беларускіх і савецкіх спартсменак. Нарадзілася ў 1955 годзе ў Гродне. На Алімпіядзе-1972 у Мюнхене выйграла тры золата і срэбра, а праз чатыры гады ў Манрэалі – яшчэ па адным залатым і срэбраным медалі. Свет скарыла лёгкасць, з якой яна рабіла самыя складаныя элементы, адзін з якіх назвалі ў яе гонар – «Пятля Корбут». Назва гэтага элемента не толькі праславіла Вольгу Корбут, але і збольшага стала метафарай яе жыцця. Не раз вакол яе асобы разгараліся скандальныя або рэзанансныя гісторыі. Сёння Вольга Корбут жыве ў ЗША.

"Як гэта магчыма?". Вольга Корбут пракаментавала лісты фанатаў, якія знайшліся ў Гродне
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: