Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!

У лістападзе 1967 года “сын узбекскага народа” Чары Эшбоеў заклаў у танк, які стаіць зараз на Савецкай плошчы ў Гродне, запіску. З дапамогай калег з Узбекістана мы знайшлі гэтага чалавека і даведаліся, навошта ён пакінуў запіску, што помніць пра Гродна і як склаўся яго лёс.

Шэраговы Эшбоеў: шукаюць усе!

Першая спроба знайсці Чары, зробленая адразу пасля публікацыі ў Hrodna.Life, вынікаў не дала.

У лістападзе мы зрабілі яшчэ адну спробу, падключыўшы да пошукаў сваіх калег-журналістаў – курсантаў Школы журналістыкі і медыяменеджмента, створанай нядаўна ў гэтай краіне з дапамогай нямецкай Акадэміі Дойчэ Вэле.

З 26 лістапада ў пошукі былі заангажаваныя дзясяткі журналістаў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацыі, проста неабыякавых людзей. Допісы пра пошук сабралі тысячы лайкаў і сотні перапостаў і каментароў! 

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!

Ужо праз суткі мы мелі адрас і кантакты Чары Эшбоева, яго сына, фотаздымкі, відэа, успаміны героя пра службу ў Гродне! 

Знаёмцеся: Чары бобо

Чары Эшбоеў нарадзіўся 1 верасня 1946 года.

У войска быў прызваны з участка імя Карла Маркса калгаса “Камунізм” Сарыясійскага раёна Сурхандар’інскай вобласці (менавіта такі адрас узгадваецца на знойдзенай у гродзенскім танку запісцы).

Зараз гэтая мясцовасць называецца Каўчын і знаходзіцца ва Узунскім раёне той жа вобласці. Менавіта тут яго і знайшоў настаўнік фізкультуры школы №18 Узунскага раёна Раўшан Малаеў, які браў актыўны ўдзел у пошуках нашага героя.

Па нашай просьбе Раўшан сустрэўся з Чары Эшбоевым і занатаваў яго ўспаміны пра Гродна.

У нашым горадзе Чары Эшбоеў патрапіў у вайсковую частку 12324. Тут ён служыў да 1968 года ў рамонтнай роце.

Чары Эшбоеў (злева) разам са сваімі вайсковымі сябрамі

Імёнаў сваіх саслужбоўцаў Чары бобо [дзядуля] ужо не помніць, а вось імя камандзіра вайсковай часткі – палкоўніка Сідарава, запомніў добра.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!
Чары Эшбоеў разам са сваімі саслужбоўцамі. Фота з асабістага архіву нашага героя

Як распавядае Чары, частка займалася рамонтам тэхнікі танкавага палка, які месціўся побач, а таксама танкавай тэхнікі, якую часам прывозілі з іншых рэгіёнаў.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!
Чары Эшбоеў (злева). Фота з асабістага архіву героя

– Я хацеў, каб людзі ведалі, што танк у цэнтры горада дапамагаў усталяваць салдат з Узбекістана, – кажа Чары Эшбоеў. 

Так і з’явілася ідэя пакінуць знойдзеную праз 52 гады запіску “сына ўзбекскага народа”.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!
Тая самая запіска “сына узбекскага народа” Чары Эшбоева. Скрын з тэлесюжэта канала “ГродноПлюс”

Запіска была ўкладзеная тады, калі танк яшчэ стаяў на зямлі.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!

Ужо потым, кажа Чары, машыну кранам узнялі і паставілі на пастамент, дзе танк і знаходзіцца да гэтага часу.

Гродзенкі не давалі праходу

– Як звалі маіх саслужыўцаў, якія былі побач са мной – я ўжо не помню, бо мінула ўжо больш за 50 год. Затое помню, як навучыўшыся так-сяк размаўляць па-руску, хадзіў гуляць у горад, – дзеліцца ўспамінамі Чары бобо.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!
Чары Эшбоеў (злева). Фота з асабістага архіву нашага героя

Паводле яго словаў, гродзенскія дзяўчаты тады не давалі салдатам праходу.

– Сваіх хлопцаў там было мала, – узгадвае наш герой. – Гэта хіба з-за вайны, якая забрала ў Беларусі шмат жыццяў.

Гродна Чары Эшбоеў узгадвае як вельмі прыгожы горад, у якім жылі прыязныя людзі.

Бацька 9 дзяцей

Па сканчэнні службы Чары вяртаецца ў родныя мясціны. Працуе шафёрам у прадпрыемстве, якое займалася будаўніцтвам водных сістэм, жэніцца, стварае вялікую сям’ю: разам з жонкай яны выгадавалі 3 сыноў і 6 дачок.

У 2004 годзе з ім здараецца няшчасце: з-за няўдалай аперацыі па выдаленні глаўкомы Чары Эшбоеў цалкам згубіў зрок і з таго часу не можа абыходзіцца без дапамогі іншых людзей.

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!
Чары Эшбоеў. Лістапад 2019 г. Фота Раўшана Малаева

У 2007 годзе яму далі пажыццёвую пенсію, памер якой зараз складае каля 1 млн 400 тысяч сум (прыкладна 150 долараў). На гэтыя грошы даводзіцца не толькі выжываць, але і купляць сабе лекі.

Прыехаць у Гродна не атрымалася

У жніўні гэтага года ў госці да нашага героя нечакана завіталі прадстаўнікі міністэрства абароны Узбекістана, якія перадалі яму запрашэнне прыехаць 12-14 верасня на дні горада ў Гродна.

З-за стану здароўя Чары бобо вымушаны быў адхіліць прапанову. Не захацеў пакінуць бацьку і замест яго паехаць у Беларусь і яго сын Бунёд.

У інтэрв’ю мясцовым журналістам Бунёд распавёў, што бацька быў вельмі рады, што яго запіску знайшлі і яго шукаюць у Беларусі. З тых часоў, кажа Бунёд, бацька толькі і распавядае пра Гродна, пра “свой” танк і гады службы, часам ледзь стрымліваючы ад эмоцый слёзы.

Рэдакцыя Hrodna.Life выказвае шчырую падзяку сваім калегам з Узбекістана Сашы Іванюжанка, Яўгеніі Грандэ, Эмілю Фахрэяву, Батыру Цеміраву, Раўшану Малаеву і іншым за дапамогу ў пошуку нашага героя і зборы інфармацыі пра яго!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: