Нечаканы спосаб адзначыць Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, які святкуюць 2 красавіка, у дзень нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсана, прапануюць чытачам бібліятэкары з Гродна. Трэба загадаць жаданне і выбраць дзве лічбы — яны вызначаць нумар старонкі і радок кнігі, дзе знойдзецца адказ. Пасля гэтага — патэлефанаваць у бібліятэку і даведацца, ці збудзецца жаданне і як менавіта. Адказваць на званкі будуць бібліятэкары і Ганс Хрысціян Андэрсан.

«Мы ўчынім варажбу на кнізе», — тлумачыць маркетолаг гарадской цэнтральнай бібліятэкі Наталля Наземцева. Па задуманых чытачамі каардынатах — нумару старонкі і нумару радка, будзе адкрывацца кніга. Для пошуку адказаў возьмуць зборнік казак Андэрсана, у якім 18 казак на 286 старонках.

Свята па тэлефоне. Бібліятэкары Гродна і Андарсан прадкажуць лёс чытачам

Ахвотныя атрымаць адказы на важныя і не вельмі важныя пытанні могуць патэлефанаваць у аддзел абслугоўвання дзяцей гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка па гарадскім нумары 69−59−49 або на мабільны 375−297−877−689 (МТС).

Называйце свае лічбы і атрымаеце адказ-цытату. Званкі будуць прымаць з 10.30 да 18.30.

Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама змогуць паваражыць на кнігах. Для гэтага трэба пакінуць 2 лічбы ў каментары да паста ў профілі Натальлі Наземцавай і чакаць цытату ў адказ.

Свята па тэлефоне. Бібліятэкары Гродна і Андарсан прадкажуць лёс чытачам

Сёлета Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаюць у 53-і раз. Ініцыятаркай дня дзіцячай кнігі была Йелен Лепман. Галоўная ідэя гэтага свята — прыцягнуць ўвагу да кніг і зацікавіць чытачоў.


Чытай яшчэ: Чытайце і кахайце: чаму 14 лютага варта дарыць кнігі і якія

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

«Апошняя гарадская бібліятэка адкрылася 33 гады таму». Ці паспяваюць гродзенскія бібліятэкі за сусветнымі тэндэнцыямі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.