У Гродзенскім раёне пагранічнікі спынілі спробу перамяшчэння кантрабанды цыгарэт праз мяжу з выкарыстаннем квадракоптара Phantom 4, расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.

Памежнікі затрымалі двух жыхароў Гродна 15 красавіка ў 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы.

«Маладыя людзі 1987 і 1988 гг.н. выкарыстоўвалі лятальны апарат для перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі квадракоптар саматужным спосабам, прыстасаваўшы яго да супрацьпраўнай дзейнасці», — распавялі ў Дзяржпамежкамітэце.

Квадракоптар і 8 блокаў цыгарэт перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Жыхары Гродна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст. 23.30 КаАП за парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічынь (1 БВ складае Br25,5).