23 лютага клуб Run4Fun.by збірае ўсіх аматараў бегу ў займальнае падарожжа вакол Гродна. Усім жадаючым прапануюць дыстанцыі: 5, 10, 15 і 23 км.

«Хочам паўтарыць леташні подзвіг і ажывіць ад зімовай спячкі бегуноў. Год таму ў нас праходзіў прабег у рамках акцыі #velcombegom. Зараз мы вырашылі ўсё самі арганізаваць. Хочам прабегчы па колу вакол Гродна. Але для тых, хто не можа здужаць усю дыстанцыю, зробім на кропках 5, 10, 15 км транспарт, які адвязе ўдзельнікаў на старт, — распавёў Hrodna.life Аляксей Чамаданаў.

Плануецца, што бегуноў на прабегу падтрымае ГЦ «Old City». Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны бег па ходніках. Рэгістрацыя праходзіць тут.