Каля 300 гродзенцаў 22 жніўня прынялі ўдзел у масавым забегу праекта #velcombegom у Пышках.

Сярод удзельнікаў забегу быў, напрыклад, знакаміты спартсмен Іван Ціхан, які праводзіў перад бегам размінку.

«Мяне запрасілі далучыцца да гэтай акцыі і адмовіцца я не мог, таму што яна накіравана на дапамогу дзецям. А дзеці - гэта наша будучыня, гэта святое», — сказаў Іван Ціхан.

Удзельнічаючы ў праекце, гродзенцы могуць дапамагчы дзецям, якія праходзяць лячэнне ў Гродзенскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю.

Праект #velcombegom у Гродне стартаваў 20 жніўня і будзе доўжыцца да 26 жніўня. Галоўная задача для жыхароў рэгіёну — выходзіць на прабежкі на працягу сямі дзён і зарабляць кіламетры ў агульную скарбонку вобласці. Выходзіць на прабежкі трэба са смартфонам і любым мабільным фітнес-дадаткам, каб пасля рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго бегавога выніку і хэштэгамі #velcombegom #grodno.

"Дзеці - наша будучыня". Гродзенцы масава далучыліся да дабрачыннай акцыі #velcombegom у Пышках
Гродна і Гродзенская вобласць сталі пятым беларускім рэгіёнам, які далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Бегущие города». У ліпені і жніўні праект ужо падтрымалі жыхары Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Яны выходзілі на масавыя старты і ўсталёўвалі асабістыя рэкорды ў дапамогу дзецям.