У Мастах мясцовы жыхар 1966 года нараджэння сядзеў п’яным за сталом на кухні, балконныя дзверы былі адчынены, а наяўная бутэлька гарэлкі цалкам апусцела. Ён з-за стала кінуў ёмістасць, яна трапіў у адкрытую створку балкона і з вышыні трэцяга паверха «снарад» ўпаў прама на жанчыну, якая праходзіла міма дома.

Пенсіянерцы 1947 года нараджэння бутэлька трапіла не ў галаву, а ў плячо, таму сур’ёзных наступстваў ўдалося пазбегнуць. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства», паведамляе міліцыя.