У Мінску праграма фестывалю складалася з 18 фільмаў. У Гродне квінтэсэнцыю паўночнага і балтыйскага кіно паспрабавалі ўціснуць у адны выходныя і паказаць чатыры фільмы — дзве камедыі і дзве драмы.

У праграме: шведскі фільм «Былая жонка», дацкі «Жахлівая жанчына», эстонскі «Канец ланцужка» і латвійскі «Хронікі Мэлані». Паказы ідуць штодня з 25 па 28 кастрычніка.


«Паўночнае ззянне» хутка прыйдзе ў Гродна. Чаму варта наведаць гэты кінафестываль


— «Паўночнае ззянне» пачынаўся як фестываль паўночнага кіно, а на другі год да яго прыядналіся і балтыйскія краіны. Я думаю, вы зможаце ацаніць, наколькі розным і цікавым кіно можа быць, нават калі яно з дастаткова маленькіх і малавядомых краін, - кажа Шарунас Радвілавічус, намеснік дырэктара офіса Савета міністраў Паўночных краін у Літве, які з’яўляецца галоўным арганізатарам фестывалю.

"Наколькі цікавым можа быць кіно з маленькіх краін". Кінафестываль "Паўночнае ззянне" праходзіць у Гродне

Шарунас Радвілавічус кажа, што многія скандынаўскія рэжысёры і акторы вядомыя ў свеце і атрымліваюць прызы на найлепшых фестывалях, хоць і паходзяць з маленькіх краін з нераспаўсюджанымі шырока мовамі. Гэта можа стаць прыкладам для беларускага кіно.

Саветнік амбасады Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Б’ёрн Сула прыехаў у Гродна, каб паглядзець стужку «Былая жонка», якую ён раней не бачыў. Пажыўшы ў Беларусі год, Б’ёрн лічыць, што мы не такія ўжо і розныя. У абедзьвюх краінах прыгожая прыгода, ветлівыя людзі і любоў да хакею. На самалёце ад Мінску да Стакгольма ляцець усяго гадзіну і 15 хвілін. А культура, у тым ліку такія фестывалі, яшчэ лепш разбурае межы паміж намі.

"Наколькі цікавым можа быць кіно з маленькіх краін". Кінафестываль "Паўночнае ззянне" праходзіць у Гродне


Нязломная. Пра што фільм «Хронікі Мэлані», які вы можаце паглядзець на «Паўночным ззянні»


Распачаўся фестываль шведскім фільмам «Былая жонка». У ім паралельна расказваюць пра жыццё дзяўчыны ў адносінах, жонкі з маленькім дзіцём і разведзенай жанчыны. У кожнай свае праблемы і свае перажыванні. Пра што фільм, сказаць цяжка. Камусьці ён здаўся негатыўным, камусьці - зацягнутым. Але паглядзець на шведскую рэальнасць было цікава. Наперадзе яшчэ некалькі дзён, каб азнаёміцца з кіно Даніі, Эстоніі і Латвіі.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life