Працы на пляцоўцы па вуліцы Васілька ў Гродне пачаліся з 26 кастрычніка. Плануецца, што за 18 месяцаў там з’явіцца трохпавярховы сучасны будынак генконсульства Літвы. Будаўніцтва ў гістарычнай частцы горада пачалося без археалагічнага нагляду.

У першы ж дзень работ падчас капання катлавана быў знойдзены верагодны падвал паравога млына, які знаходзіўся там раней. Толькі з пачаткам новага тыдня на будпляцоўцы з’явяцца археолагі. Чаму іх выклікаюць толькі пасля выяўлення знаходак, на будпляцоўцы адказаць не змаглі.

Без археолагаў: на Васілька пачалі будаваць літоўскае генконсульства

Нагадаем, на месцы велізарнай пусткі, абнесенай плотам, да 2007 года стаяў помнік прамысловай архітэктуры, якіх у Гродне практычна не засталося. Гэта быў паравы млын Ашэра Касоўскага, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Будынак млына знеслі летам 2007 года, хоць былі задумкі размясціць у ім гатэль або грамадска-гандлёвы цэнтр.

[irp posts="34 564″ name="Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага"]

Без археолагаў: на Васілька пачалі будаваць літоўскае генконсульства
Моладзь з Гродна абараняе млын Касоўскага, які ўсё адно знеслі. 2007 г.

Пляцоўку на Васілька пад будаўніцтва генконсульства Літвы горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе, але працы там пачаліся толькі праз 10 гадоў.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life