У Гродне 1 чэрвеня стартаваў XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. З самай раніцы ў цэнтры горада праходзілі выставы, адкрываліся пляцоўкі і помнікі. Увечары прайшло традыцыйнае тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар.
На другі дзень фестывалю ў цэнтры Гродна запрацуюць падворкі, дзе прадстаўнікі нацыянальнасцяў пазнаёмяць гасцей з сваімі традыцыямі і культурай. Усяго адкрыецца 19 падворкаў.
[irp posts="66 872″ name="Спяшайцеся пабачыць! Назіральную пляцоўку на даху «Нёмана» адкрылі на тры дні"]
Два дні фестываль будзе праходзіць у Гродне, а на трэці дзень святочныя мерапрыемствы перанясуцца на Аўгустоўскі канал.
Усяго ўдзел у фестывалі прымае ўдзел каля 30 нацыянальнасцяў, якія пражываюць у розных кутках Беларусі.
[irp posts="66 920″ name="У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму"]