Каля гродзенскіх замкаў 1 чэрвеня афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму. Скульптуру адкрывалі прадстаўленнем з рэканструктарамі на якім прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, міністр культуры Юрый Бондар, турысты і гараджане.

Аўтарам помніка гродзенскаму старасце з’яўляецца скульптар Сяргей Аганаў. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатовая. Ужо пасля было вырашана, што помнік афіцыйна адкрыюць на фестывалі нацыянальных культур.

У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму
Вышыня скульптупы разам з пастаментам складае — 3,75 м, а вага — каля 16 тон.
Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка 2017 года. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам. Таксама помнік ствараўся пры падтрымцы Гродзенскай праваслаўнай епархіі.