Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:16

Праект мінчука перамог у конкурсе эскізных праектаў на помнiк Давыду Гарадзенскаму

Пераможцам конкурсу праектаў помніка Давыду Гарадзенскаму, які праходзіў у Гродне 12 красавіка, камісія прызнала Сяргея Аганава з Мінска, пра гэта паведаміла “Гродна плюс”.  Пасля ўзгаднення з заказчыкам, дапрацоўкі эскіза і зацвярджэння ў Мінску, аўтар прыступіць да вырабу помніка, які размесціцца на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац, з іх чальцам камісіі трэба было выбраць адзiн лепшы праект. Імёны аўтараў праектаў сябры камісіі не ведалі. Галасаванне прайшло ў адкрытай форме. Толькі пасля выбару лепшага эскіза члены камісіі адкрылі канверт, дзе было прозвішча Сяргея Аганава.

У галасаванні на Hrodna.life гэты праект быў не самым папулярным.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: