Будаўнічыя працы на Каложскай царкве ідуць ад цямна да цямна. Першая змена пачынае працу, а сёмай раніцы, другая — заканчвае, а адзінаццатай увечары. Большая частка прац па аднаўленні вонкавай драўлянай сцяны, умацаванні фундамента і рамонце страпільнай сістэмы ўжо скончаны. Да Раства адновіцца ўваход у храм — з’явяцца дубовыя дверы і гранітны ганак. Рэстаўрацыйныя працы будуь працягнуты ў наступных праектах.

«Мне падабаюцца людзі, што тут працуюць. Многія з работнікаў просяць раніцай блаславення на працу, крэсцяцца, перш чым увайсці ў храм,» — расказвае настаяцель Каложскай царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Дзейнасць царквы, з яго словаў, працягваецца незважаючы на будаўнічыя працы. Па буднях службы ідуць у новым храме побач, нядзельныя багаслужэнні адбываюцца ў самой Каложы. Кожны дзень святары чытаюць адмысловыя малітвы за будаўнікоў храма.

[irp posts="44 037″ name="Рамонт Каложы: абшыўка сцяны на 75% ужо гатовая"]

Каложа абновіцца да Раства, а рэканструкцыя працягнецца

Да Нараджэня Хрыстова, аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў, будаўнікі абяцалі ўсталяваць новыя разныя дзверы з дуба і гранітны ганак.

[irp posts="21 819″ name="Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя: Каложскую царкву рыхтуюць да супрацьаварыйнага рамонту"]

Рэстаўрацыя храма працягнецца і надалей, у новых праектах, кажа Аляксандр Балоннікаў. Падчас працы выявіліся пэўныя хібы ў дабраўпарадкаванні прасторы вакол царквы. Прыйшлося развітацца з елкамі, што раслі каля храма, і ўсур'ёз задумацца пра ўдасканаленне дрэнажнай сістэмы для адводу вады ад фундаментаў.

Усярэдзіне царквы таксама мяркуюцца змены. Цэнтральны іканастас храма да гэтай пары быў не сіметрычным. На частку іконаў справа, дзе была драўляная сцяна і яе апорная сістэма, не хапала месца. Зараз, кажа Аляксандр Балоннікаў, ужо склалі дамову з іканапісцамі з Мінска Паўлам і Андрэем Жаравымі.

[irp posts="40 591″ name="Хопіць на 100, а можа 200 гадоў: рамонт Каложы плануюць завяршыць да канца года"]

Таксама настаяцель храма падзяліўся марай адкрыць для агляду аснаванні разбураных калонаў царквы. «Зараз над імі дошкі, а хацелася б шкляную падлогу з падсветкай».