Першы этап рамонту Каложскай царквы скончаны. Працяг прадугледжвае рамонт столі, балкона, лесвіцы, а таксама падлогі алтара.

Першы этап рамонту, які доўжыўся з кастрычніка 2017 года да пачатку 2018, прадугледжваў замену старой драўлянай сцяны, рамонт гарышча, замену вокнаў і дзвярэй. Сродкі на рамонт вылучаў прэзідэнцкі фонд па падтрымцы культуры і мастацтва. Гарантаваны тэрмін працы новай драўлянай сцяны каля 100 гадоў.

[irp posts="40 591″ name="Хопіць на 100, а можа 200 гадоў: рамонт Каложы плануюць завяршыць да канца года"]

Што далей?

Зараз нарыхтоўваецца драўніна для балкона і падлогі алтара. Неўзабаве пачнецца рамонт столі. Нягледзячы на замену старой сцяны, у храме дагэтуль холадна. Сярэдняя тэмпература ўнутры складае каля 1 градуса цяпла, расказаў настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў.

[irp posts="46 148″ name="Як рэстаўруюць помнікі архітэктуры на Гродзеншчыне: агляд стану замкаў, Каложы ды іншых знакавых аб’ектаў"]

Паралельна з унутраным рамонтам Каложы пачнецца распрацоўка планаў па добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі.

На час унутранага рамонту храма службы адмяняцца не будуць i будуць праходзіць згодна з раскладам.

[irp posts="28 195″ name="Карагоды вакол Каложы: што вы хочаце сказаць сусвету і самім сабе?"]