Работы па рамонце сцяны i даху Каложскай царквы штодня вядуць супрацоўнікі «Гроднажылбуда». Арганізацыя плануе завяршыць галоўны этап рамонтных работ да канца 2017 года.

Зараз ідуць работы па ўцяпленні і ўзмацненні даху, абшыўцы вонкавай сцяны, таксама рабочыя прыступілі да рамонту падлог. У бліжэйшы час плануюцца работы па ўмацаванні падмурка вонкавай сцяны.

«Аб'ект складаны, бо гістарычны, трэба да яго старанна ставіцца. Важна захаваць тое, што ёсць. Новая сцяна ўжо замацавана і забетанавана, будзем хутка абшываць яе спецыяльнымі дошкамі, якія цяпер вырабляюцца. Мы спадзяемся рамонту сцены хопіць не менш, чым на 100 гадоў, але нам даюць прагноз, што і 200 зможа прастаяць», — адзначыў галоўны інжынер «Гроднажылбуда» Святаслаў Навіцкі.

[irp posts="40 093″ name="Сцяна Каложы будзе колеру Umbro. Як ідзе рамонт у старадаўняй царкве"]

Рамонт Каложскай царквы пачаліся ў кастрычніку 2017 года. Спонсарам работ гістарычнага будынка выступіў прэзідэнцкі фонд па падтрымцы культуры і мастацтва.