У Гродне на вежы Фарнага касцёла аднавіў працу старадаўні гарадскі гадзіннік ХV стагоддзя, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.



Паўгода спатрэбілася, каб знайсці ім наглядчыка, бо прафесія ўнікальная, у Беларусі такі выпадак аказаўся адзіным. Папярэдні гадзіншчык працаваў са старажытным механізмам больш за 30 гадоў. Пасля таго, як ён пайшоў з жыцця, гадзіннік спыніўся, але справа тут не ў містыцы.

У Гродне паўгода шукалі гадзіншчыка, які змог бы аднавіць працу гадзінніка ХV стагоддзя

Механізм неабходна заводзіць раз у трое сутак. І ў гэтага працэсу ёсць свае сакрэты.
Папярэдні наглядчык паспеў перадаць майстэрства толькі аднаму вучню, адшукаць яго было не проста — на гэта пайшлі месяцы. Цікава, што новы гадзіншчык праваслаўны, але ў касцёле ўпэўненыя: гэта не мае значэння. Мужчына пакуль не афішуе сваю датычнасць да новага жыцця гадзінніка, кажа, спачатку трэба зарэкамендаваць сябе ў справе.

[irp posts="21 120″ name="Гадзіннік на Фарным касцёле, які спыніўся пасля смерці наглядчыка, неўзабаве адновіць працу"]

«Я ведаў, што ёсць нейкі малады чалавек, які навучаўся ў Язэпа. Я адшукаў сына Язэпа, і ён мне перадаў, знайшоў у тэлефоне нумар гэтага маладога чалавека, я яму патэлефанаваў. Пазнаёміліся. Мужчына, які зараз адказвае за гадзіннік, ён там ведае ўсё. Я бачу, што ён зацікаўлены, многія ёсць у яго прапановы, а давайце зробім тое, а давайце зробім яшчэ так, а давайце вось гэта яшчэ зробім, а давайце прыцягнем сюды турыстаў, каб прыходзілі і глядзелі,» — расказаў Ян Кучынскі, пробашч Фарнага касцёла Гродна.

У Гродне паўгода шукалі гадзіншчыка, які змог бы аднавіць працу гадзінніка ХV стагоддзя

Аналага гродзенскаму гадзінніку ў Еўропе няма. Нават у знакамітых курантаў у Празе старадаўні механізм заменены на сучасны. Гродзенцы звяраюць час па гадзінніку, які старэйшы нават за лонданскі Біг-Бэн.

У Гродне паўгода шукалі гадзіншчыка, які змог бы аднавіць працу гадзінніка ХV стагоддзя

[irp posts="45 228″ name=" Схаваная ад людскіх вачэй за мураванай сцяной". Гісторыя фігуры Хрыста ў Гродне"]