Гродна 2023. Як рэпрэсіі змяняюць культуру і соцыум

Другі тыдзень супрацоўнікі «Гроднажылбуд» займаюцца абшыўкай знешняй сцяны Каложскай царквы. Абшыўка на 75% ужо выкананая і плануецца, што ў канцы снежня праца па гэтай частцы рамонту будзе скончана.

Адным з важных элементаў новай сцяны з’яўляюцца вертыкальныя пілястры, якія паўтараюць форму існуючых калон з клінкернай цэглы на паўночным фасадзе храма. Новая сцяна складаецца з дошак тэрмамадыфікаванай беларускай хвоі. Матэрыял апрацаваны такім чынам, што добра вытрымлівае перапады тэмпературы, уздзеянне ультрафіялету і вільгаці. Ужо цяпер заўважна, што колер сцяны будзе адрознівацца ад папярэдняга, ён крыху святлейшы.

Яшчэ раней галоўны інжынер «Гроднажылбуд» Святаслаў Навіцкі, распавядаў Hrodna.life, што новай сцяны хопіць не менш чым на 100 гадоў.

Адначасова будаўнікі займаюцца ўцяпленнем новай сцяны, таксама хутка пачнецца замена вокнаў і дзвярэй у храме. Стаіць пытанне і па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол.


Супрацьаварыйный рамонт драўлянай сцяны Свята-Барыса-Глебскай царквы пачаўся ў кастрычніку 2017 года. Ён прадугледжвае поўную замену драўлянай сцяны храма. Пасля было прынята рашэнне наконт рамонту ўсяго храма і добраўпарадкавання тэрыторыі.