У Школе журналістыкі навучэнцы будуць вучыцца рыхтаваць навіны і інтэрв'ю, мультымедыйныя матэрыялы і фотарэпартажы, а таксама атрымаюць практыку працы ў рэдакцыі або падрыхтуюцца да паступлення на журфак.

Разам з лепшымі гродзенскімі (і не толькі!) журналістамі будзе магчымасць навучыцца планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, рыхтаваць мультымедыйныя гісторыі, ствараць свае медыя-праекты.

Навучэнцы змогуць прапаноўваць свае матэрыялы гродзенскім рэдакцыям, атрымліваць вучэбныя матэрыялы, кансультацыі і індывідуальную зваротную сувязь ад ментараў.

Арганізатары абяцаюць зручнае месца правядзення заняткаў, цёплую сяброўскую атмасферу і актыўнае выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання.

Заняткі Школы будуць праходзіць 1−2 разы на тыдзень увечары (па 2 гадзіны).

Дадаткова адбудуцца 2−3 трэнінгі выходнага дня (па 6 гадзін у суботу), а таксама некалькі адкрытых Медыя-майстэрняў, да удзелу ў якіх змогуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Навучанне пачнецца ў сярэдзіне студзеня 2018 г. і будзе доўжыцца тры месяцы.

Кошт навучання: 25 рублей.

Школа журналістыкі дзейнічае ў Гродне з 1997 г. За гэты час яе скончыла каля 400 чалавек. Многія з выпускнікоў сёння з поспехам працуюць у беларускіх і замежных медыя. Больш за 20 выпускнікоў сталі ўладальнікамі прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэмій у галіне журналістыкі.

Сёлетняя Школа журналістыкі ладзіцца ГА «Цэнтр «Трэці сектар» сумесна з установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумары + 375 33 634 10 41.