Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка

Чарговага лаўрэата ўзнагароды імя Ядкоўскага абвясцілі 4 лістапада на канферэнцыі “Grodnae et orbi”,  у межах Дзён Святога Губерта. Упершыню ў пяцігадовай гісторыі прэміі яе атрымаў чалавек, што сышоў з жыцця. Сёлета ўзнагароду прысудзілі краязнаўцы Наталлі Канюк (1948-2017). Арганізатары сабралі разам яе  артыкулы, надрукаваныя ў прэсе за апошнія 10 гадоў, і выдалі іх пад назвай “Хранитель Жилибертии”. Гэта кніга адкрыла бібліятэку лаўрэатаў узнагароды Ядкоўскага.

Узнагарода імя Іосіфа Ядкоўскага была заснавала ў 2012 годзе грозенскімі гісторыкамі. Прызавы фонд узнагароды фарміруецца з унёскаў, што робяць самі арганізатары. Па словах сябра рады ўзнагароды Алеся Смалянчука, яна ўручаецца людзям, якія “ўвесь свой час прысвячаюць гісторыі нашага горада, дзякуючы якім расце культурны ўзровень ведання мінулага і захоўваецца памяць пра Гродна”.

[irp posts=”34925″ name=”У Кнігу славы Гродна ўнясуць тры новыя імёны. Краязнаўца Наталля Канюк у спіс не патрапіла”]

У розныя гады ўзнагароду атрымалі Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава.

Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка

Кнігу распаўсюдзяць па бібліятэках

Заўчасная і нечаканая смерць Наталлі Канюк стала нагодай, каб уганараваць яе шматгадовую працу гэтай прэміяй.

“Узнагарода прадугледжвае пэўную невялікую суму для падтрымкі навуковай і даследчай дзейнасці пераможцы, але на жаль, Наталлю Рыгораўну мы ўжо не можам падтрымаць. Каб аддзячыць за тое, што яна зрабіла для нашага горада, мы выдалі яе кнігу. Галоўным чынам гэта артыкулы, што выходзілі ў перыядычным друку. Кніжка выйшла невялікім накладам. Мы яе распаўсюдзім па гродзенскіх бібліятэках, у тым ліку па школьных”, – паведаміў гісторык Андрэй Вашкевіч.

Некалькі асобнікаў кнігі ўручылі сыну Наталлі Канюк, што разам з сям’ёй наведаў канферэнцыю.

Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка
Андрэй Вашкевіч перадае кнігі сыну Наталлі Канюк

“Удзячны што не забылі маю маму, што памяць аб ёй будзе жыць”, – падзякаваў ён за кнігу.

[irp posts=”18341″ name=”Працягнуць справу бабулі: унук Наталлі Канюк з многімi гродзенцамі папоўніў батанічны сад новымі раслінамі”]

Выдавец Аляксандр Рыжы звярнуў увагу на адмысловую пазнаку ў кнізе – прыналежнасць да “Бібліятэкі лаўрэатаў узнагароды імя Іосіфа Ядкоўскага”. Зборнік прац Наталлі Канюк “Хранитель Жилибертии” стаў першай кніжкай у гэтай серыі.

[irp posts=”38321″ name=”У Гродне рыхтуюць кнігу Хранитель Жилибертии” прысвечаную Наталлі Канюк”]
Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка
Выдавец Аляксандр Рыжы, фірма “ЮрСаПрынт”

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: