Новы інфармацыйны стэнд на вуліцы Ажэшкі і тыдня не прастаяў спакойна: у выходныя невядомыя выбілі адзін з элементаў. Імаверна, ударам нагі.
Кавалак стэнда праваліўся ўсярэдзіну канструкцыі. Распрацоўшчыкам прыйшлося разабраць стэнд і дадаткова ўмацаваць усю канструкцыю. У панядзелак ён быў ужо адрамантаваны.
«Хутчэй за ўсё нехта нагой выбіў. Гэтага і варта было чакаць. Выходныя,"Эпалет»…" — адзначыў адзін з распрацоўшчыкаў.
У Гродне да сусветнага Дня турызму на вуліцы Ажэшкі ўсталявалі пробны інфармацыйна-навігацыйны стэнд для турыстаў. Калі ён сябе апраўдае, то ў цэнтры горада з’явіцца яшчэ некалькі такіх канструкцый.