Гэта адбылося яшчэ 31 снежня. Кавалак стэнда праваліўся ўсярэдзіну канструкцыі, магчыма з-за ўдару чалавека. Гэта ўжо не першы выпадак, калі псуюць турыстычныя стэнды.

Нагадаем, інфармацыйна-навігацыйныя стэнды для турыстаў пачалі ўсталёўваць у цэнтры Гродна цягам 2018 года. Зараз іх 12. Першы пробны такі стэнд быў усталяваны яшчэ ў верасні 2017 года. Тады ён не прастаяў і тыдня — быў адразу пашкоджаны. Распрацоўшчыкі казалі, што хтосьці стукнуў нагой, магчыма пасля адпачынку ў начным клубе «Эпалет».

Акрамя таго, на першым стэндзе ўсе назвы вуліцы і іншыя назвы былі няправільна транслітараваныя. Наступныя стэнды былі ўжо аформленыя правільна.

Што стала са стэндам на Савецкай, пакуль невядома. Але варта адзначыць, што там побач таксама знаходзіцца начны клуб у моладзевым цэнтры «Гродна».