Бінокль на назіральнай пляцоўцы па вуліцы Дарвіна зламалі яшчэ ў лістападзе. 12-гадовы школьнік спрабаваў адчыніць манетапрымач, але зрабіць яму гэта не ўдалося. Знайшлі падлетка па камерах відэаназірання.
Бінокль ўсталявалі на назіральнай пляцоўцы па вуліцы Дарвіна 11 верасня напярэдадні Дня горада. З дапамогай яго з левага берага Нёмана можна было ў дэталях разгледзець стары горад. 1 хвіліна назірання каштавала 1 рубель.
Калі зноў запрацуе бінокль гарадскія службы сказаць не могуць — апарат трэба рамантаваць. Вядома, што бінокль горад заказваў у Расіі.