Па ўмовах аўкцыёну на працягу года гаспадар абавязаны распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю або капітальны рамонт былога басейна пад аб’ект грамадскага прызначэння. Пры гэтым не менш за 50 адсоткаў яго павінна выкарыстоўвацца для фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мэтаў. На працягу трох гадоў уладальнік «Лазурного» павінен завяршыць усе працы з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, піша «Гродзенская праўда».

Як паведамілі ў камітэце «Гроднааблмаёмасць», аўкцыён не адбыўся, таму што на гандаль падалі адну заяўку. Паводле працэдуры таргоў, ён можа быць прададзены за пачатковую цану ў 45 базавых велічынь. Здзелка адбылася на суме 1157 рублёў. Пакупніком стала гродзенскае таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Басейн «Лазурный» пабудаваў ў 1973 годзе Гродзенскі завод карданных валаў. Першы крыты басейн горада аж да закрыцця ў 2013 годзе карыстаўся вялікім попытам.

[irp posts="80 153″ name="Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе"]