Падрыхтаваць гардэроб да зімы і купіць прадукты па выгадных цэнах можна будзе на Паўднёвым рынку ў суботу, 15 снежня, піша “Вячэрні Гродна”.

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да распродажу. «Якія рабіць зніжкі, кожны вырашае па сваім меркаванні. І торг ніхто не адмяняў», – пракаментаваў старшыня савета прадпрымальнікаў Паўднёвага кірмашу Андрэй Шасцерыкаў.

Акрамя гэтага ў гэты дзень каля ўезду на рынак з боку Індурскай шашы пройдзе выязны гандаль. Без нацэнак прапануюць гародніну, садавіну, свежую і марожаную рыбу, мёд, тавары для дома і лецішча. Для наведвальнікаў прыгатуюць уху і шашлык. Самых маленькіх гасцей чакаюць Дзед Мароз і Снягурка.