У Гродне на ўвесь горад застаўся фактычна адзін вялікі басейн — АкваЦэнтр. Дзе яшчэ можна паплаваць і нават пасядзець у парылцы ў розных раёнах горада высветліў Hrodna.life. Паглядзіце — можа басік у вас ля дома, а вы і не ведаеце!

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
aquacenter. by

ФАК АкваЦэнтр

Аквацэнтр на вул. Горкага 82 пасля закрыцця «Лазурнага» застаўся адзіным вялікім басейнам у горадзе. Таксама тут можна наведаць турэцкую і рускую бані, фінскую саўну і нават «аквапарк» з двума горкамі.

Цана (тут і далей — за гадзіну):

— для дарослых — 5 руб., з «аквапаркам» — 6,5 руб.

— для дзяцей (з 4 да 16 год) — 4,5 і 6 руб. адпаведна.

Можна купіць абанемент.

АкваЦэнтр працуе з 7.00 да 22.00 з панядзелка да суботы і з 10.00 да 22.00 у нядзелю.


Бадай на гэтым агляд уласна басейнаў у нашым горадзе можна скончыць. Усе астатнія басейны месцяцца або ў санаторыях, або ў адукацыйных установах. І гэта ўплывае на іх час працы.

Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў)

У былым палацы піянераў па адрасе Каложскі парк 1 басейн працуе з 08.30 да 17.30 і толькі ў працоўныя дні. Субота, нядзеля — выходныя.

Цана:

— для дзяцей з 6 гадоў - 3 руб.;

— для дарослых — 4 руб.;

«Хімвалакно»

Басейн па вул. Томіна 26 працуе з 13.30 да 21.30 па панядзелках і з 10.30 да 21.30 у астатнія дні. Апошні заплыў у 20.00.

Цана:

— для дарослых — 5,4 руб.;

— для дзяцей — 4,2 руб.

У гэтую суму уваходзіць наведванне саўны.

Даведка па тэл. 54−83−83

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
azots. by

«Жемчужина»

Наведаць басейн і саўну можна ў санаторыі «Жамчужына», што на ўскраіне горада па вул. Санаторнай 26. Тут ёсць басейн і дзве фінскія саўны.

Цана:

— для дарослых 4,8 руб.

— для дзяцей 4,20 руб.

Па няцотных днях першы сеанс з 10.00, па цотных з 11.00. Апошні ў 19.00.

Запуск толькі ў вызначаны час, аб якім можна дакладней даведацца па тэл. 43−23−45.

Санаторый «Азёрны»

Хоць санаторый «Азёрны» знаходзіцца 26 км ад Гродна, ён карыстаецца даволі вялікім попытам у гараджан. І акрамя басейна там ёсць і аквапарк. Агулам: тры горкі, басейн, джакузі, саўны ды іншыя забавы.

Цана:

— для дарослых — 7,20 руб.

— для дзяцей — 6 руб.

Час працы:

Пн-пт

Аквапарк, басейн: 15.30 — 22.00

Саўны: 18.00 — 22.00

Выходныя і святочныя дні:

Аквапарк, басейн: 11.30 — 22.00

Саўны: 15.00 — 22.00

Запуск наведвальнікаў ажыццяўляецца да 20.30

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
ozerny. by

Альшанка

Ёсць басейн і на Альшанцы — у школе № 39 па вул. Агінскага 44а.

Працуе з 9.00 да 21.00, касы з 8.00 да 21.00 з панядзелка па суботу і з 10.00 да 14.00 у нядзелю.

Цана:

— для дарослых — 4 руб.

— для дзяцей — 3,5 руб.

— абанемент на 8 наведванняў для дарослых — 28 руб.

Басейн знаходзіцца ў школе, таму час працы ў залежнасці ад сезону змяняецца. Дакладную інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах 67−35−86 або 67−28−99.

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
sch39grodno.schools.by

Гімназія № 1

Запрашае ў басейн і гімназія імя Карскага па пр. Купалы 82.

Цана:

— для дарослых — 4 руб.

— для дзяцей — 3,5 руб.

Ёсць абанаменты для дарослых і дзяцей на 4 і 8 наведванняў.

Тэл. для даведак: 33−90−24; 60−20−16; +375 29 3 766 110 velcom; +375 29 5 868 376 МТС

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
gymnasium1-grodno.by

Гімназія № 9

Гэтая школа знаходзіцца на вул. Пестрака 34\1. Звярніце ўвагу, што з верасня тут хочуць павысіць цэны!

Цана:

— для дарослых — 4 руб.

— для дзяцей — 3,5 руб.

Час працы:

Пн-пт — 8.30 — 20.00

Сб — 8.30 — 16.00

Нд — 10.00−15.00 (пачне працу па нядзелях толькі з 1 верасня)

Тэл. для даведак: 66−35−29

СШ № 34

Школа знаходзіцца па вул. Індурская шаша 14

Цана:

— для дарослых — 4,7 руб.

— для дзяцей — 3,8 руб.

У час заняткаў басейн даступны для дарослых толькі з 18.00 да 20.00.

Тэл. для даведак 31−61−46, 31−61−45

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе
vk.com/swimming34

СШ № 40

Школа знаходзіцца па вул. Крамко, 29

Цана:

— для дарослых — 4,5 руб.

— для дзяцей — 3,3 руб.

У час заняткаў басейн даступны для дарослых толькі з 18.00 да 20.00.

Тэл. для даведак 63−43−98

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе

СДЮШАР № 5 / СШ № 20

Басейн ёсць таксама ў спартовой школе № 5, ён знаходзіцца ля сярэдняй школы № 20 па вул. Вольгі Соламавай, 76.

Цана:

— для дарослых — 5 руб. (4 руб. без парылкі)

— для дзяцей (да 12 гадоў) — 3 руб.

Абанемент на 8 наведванняў - зніжка 10%.

Час працы для дарослых там вельмі абмежаваны — толькі па два гадзінныя сеансы ў дзень:

Пн-пт — 19.45−20.45 і 20.45−21.45

Сб — 17.00−18.00 і 18.00−19.00

Саўна працуе штодзённа акрамя серады.

Даведка па тэл. 65−44−02

Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе


У Гродзенскай Гарадской Гімназіі на Парыжскай Камуны людзей з вуліцы не абслугоўваюць: там усё распісана і на гэта проста няма часу.


Ведаеце яшчэ басейны ў Гродне? Заўважылі недакладнасць ці памылку? Напішыце ў каментарыях!