Хакеісты гродзенскага “Нёмана” ў панядзелак 2 кастрычніка прыбылі ў фінскі горад Ювяскюля, дзе ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца з мясцовай камандай, якая ўзначальвае квартэт.

Матч паміж “Ювяскюля” і “Нёманам” адбудзецца вечарам 3 кастрычніка на мясцовай пляцоўцы «Сінэргіі Арэна», умяшчальнасць якой 4628 чалавек. Гэта будзе першы паядынак памiж камандамi.

Перад пятай гульнёй “Нёмана” ў Лiзе чэмпiёнаў становішча каманд у групе С наступнае:

“Ювяскюля” – 9 (ачкоў)
“Цуг” – 8
“Нёман” – 4
“Вена” – 3

Каб выйсці ў наступную стадыю турніру, “Нёману” трэба абыгрываць фінскую каманду ў двух матчах.

Матч паміж “Нёманам” і “Ювяскюля” пачнецца ў 19.00.