Стары аўтавакзал у Беластоку, які планавалі знесці яшчэ ў пачатку мінулай восені, нарэшце знік. На яго месцы неўзабаве пачнецца будаўніцтва новага вакзала і гандлёвага цэнтра. Адкрыццё запланавана на кастрычнік 2017. Пры гэтым міжгароднія аўтобусы, у тым ліку ў Гродна, далей будуць прыбываць і адпраўляцца з гэтага месца — будаўніцтва пакуль не закранае платформы. Для пасажыраў дзейнічае таксама часовы вакзал з будаўнічых кантэйнераў.
Новы вакзал пабудуе варшаўская фірма Budner. Яна зрабіць гэта бясплатна, узамен за гэта горад перадаў ёй пляцоўкі блізка цэнтра, якія раней належалі аўтобуснаму перавозчыку PKS.
На другую палову 2017 года запланавана таксама перабудова чыгуначнага вакзала ў Беластоку. Частку будынка плануецца разабраць.