Раней людзі былі ўпэўненыя, што Зямля – плоская, і трымаецца яна на чарапасе, чарапаха стаіць на сланах, а сланы – на трох вялізных кітах. Нават сёння “тры кіты” разумеюцца як аснова чагосьці, база з’яў і рэчаў. Акрамя таго, “На Трох Кітах” – гэта назва новай настольнай эка-гульні ад творчага згуртавання “А-чатыры”, аўтараў гульняў “Паўстанцы” і “Мова”. Выпуск новай гульні прымеркаваны да Дня роднай мовы.

Настольная гульня для ўсёй сям’і

Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівы: ад стварэння за руйнавання – адзін неасцярожны крок”, гаворыцца ў апісанні гульні.

фото дерево (1)

У настольнай гульні “На трох кітах” гульцам прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты “сусвет” на аснове трох складнікаў – драўляных слупоў, дыскаў і шайбаў, парадак размяшчэння каторых вызначыць лёс – шасцігранны кубік. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.

Гульня – лепшы падарунак да Дня роднай мовы

“Наша месца на трох кітах!” – радок са знакамітай песні Лявона Вольскага “Тры Чарапахі”, што ўжо па праве лічыцца нефармальным гімнам Беларусі. Менавіта з гэтымі словамі распрацоўшчыкі гульні прапануюць сустрэць Дзень роднай мовы. Адмыслова да свята і выхада гульні яны распрацавалі шэраг сувенірнай прадукцыі з рамантычным лозунгам.

Гульня ўжо здадзена ў друк і 21 лютага з’явіцца на паліцах крамаў. Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да кампаніі і атрымаць гульню па спецыяльным кошце. Кожны можа паўдзельнічаць у зборы сродкаў на выхад гульні “На трох кітах”. Акрамя самой настолкі ёсць магчымасць атрымаць цікавыя сувеніры да свята, пачынаючы ад паштоўкі, заканчваючы прыгожым драўляным гадзіннікам.