Аматары фэнтэзі і коміксаў, геймеры і касплэеры, гульцы ў настолкі і фанаты дапоўненай рэальнасці. Такіх герояў знайшлі і сфатаграфавалі карэспандэнты Hrodna.life на UNICON & GAME EXPO MINSK 2021. Фестываль праходзіў з 14 па 16 траўня ў футбольным манежы ў Мінску.
Паводле ацэнак арганізатараў фэст наведалі больш за 3000 гледачоў
Тры дні праходзіў «Кросстэндавы квэст». Удзельнікі выконвалі заданні дваццаці пяці пляцовак, атрымлівалі налепкі на спецыяльны бланк. Потым гэтыя бланкі ўдзельнічалі ў розыгрышы прызоў. Заданні ў квэсце былі розныя: ад пытанняў пра кіно і гульнявыя сусветы да прысяданняў з оркамі і прабежак з крыкамі «Слава Одзіну». Тыя, каму не пашанцавала, сталі «ахвярамі» медсясцёр з фільма Silent Hill і атрымалі бізуном. У першы дзень фестывалю сярод 12 пераможцаў квэста было двое гродзенцаў - Іван Петушок і Васіль Несцераў
Кіберспартовая пляцоўка была самай вялікай. Тут праходзілі фінальныя бітвы па камп’ютарных і мабільных гульнях
На фестывалі былі прадстаўлены стэнды выдаўцоў і распрацоўшчыкаў камп’ютарных гульняў. Можна было пратэставаць графічныя планшэты і новыя кампутарныя тэхналогіі
У строях былі не толькі ўдзельнікі UNICON & GAME EXPO, але і наведнікі фестываля«Акадэмія інфарматыкі школьнікаў» ад БДУІР паказала, што месціць у сабе адзін мабільны тэлефон
Кампанія HUION два дні праводзіла розыгрыш графічнага планшэта, першы прыз разыгрываўся ў латарэі, другі на Скетч-батле. Наведнікі маглі проста прыйсці і памаляваць на любым з планшэтаўАлея аўтараў. Тры дні тут праходзілі сустрэчы з аўтарамі фэнтэзі кніг і коміксаў
Для аматараў настольных гульняў падрыхтавалі больш за 100 настолак. Кожны мог прыйсці і пагуляць у любую з іх. Госці прыходзілі кампаніямі або знаходзілі супернікаў ужо на месцы