Чарговую перамогу святкуюць хакеісты “Нёмана”. У Жлобіне 26 студзеня гродзенцы ўпэўнена разабраліся з мясцовым “Металургам” і закінулі гэтай камандзе чатыры безадказных шайбы.

У складзе чырвона-чорных дакладнымі кідкамі адзначыліся Мятлюк, Бадун, Сяргей Маляўка і Лакканен.

“Металург” – “Нёман” 0:4 (0:1, 0:2, 0:1)

Галы:
14:48 0: 1 – Мятлюк (Стэфановіч)
24:38 0: 2 – Бадун (С. Маляўка, Баярчук, – бол.)
34:08 0: 3 – С.Маляўка (А.Маляўка, Баярчук)
50:15 0: 4 – Лакканен (Пасют, Кіслы)

Другі тур запар “Нёман” скарачае адставанне ад лідара турнірнай табліцы “Юнацтва”. Дзякуючы перамозе гродзенцаў у Жлобіне і асечцы “Юнацтва” ў Гомелі, адставанне другога месцаўад першага цяпер складае ўсяго 5 ачкоў.

У суботу, 28 студзеня, каманда Сяргея Пушкова адправiцца ў Гомель, дзе будзе змагацца з мясцовымi “рысямi”.