У інтэрнэце з’явілася фатаграфія аб’явы, зробленая ў Гродне. Тэкст абвяшчае, што члены прафсаюза могуць купіць квіткі на канцэрт Brutto ў Лядовым палацы спорту з 50-працэнтнай скідкай, піша Onliner.

Арганізатары гастрольнага тура Brutto пацвярджаюць: на фота не «фейк». Сапраўды, такая аб’ява размешчана ў Гродне.

Па словах прадстаўнікоў агенцтва, гэта адзіны горад тура, у якім дзейнічае такая практыка. З гэтай нагоды калектыў Brutto і арганізатары тура групы падрыхтавалі калектыўны каментар.

— Як жа выдатна быць членам прафсаюза! Прафсаюзы сапраўды клапоцяцца аб сваіх сябрах незалежна ад музычных пераваг. Мы ўпэўненыя, што гледачы канцэртаў і Аляксандра Саладухі, і групы Brutto атрымаюць незабыўныя эмоцыі. Да таго ж, сябрам прафсаюзаў пашанцавала: цана білетаў стала ніжэй.

[irp posts="10 054″ name="Brutto падарылі Navi ўнікальную гітару ад гродзенскага майстра Андрэя Кібіня"]

Нагадаем, у рамках тура Brutto едуць у тур па Беларусі з праграмай Double Hot. Музыкі выступяць у Баранавічах, Брэсце, Гродне, Бабруйску, Салігорску, Віцебску і іншых гарадах нашай краіны. Завершыцца тур маштабным шоў у «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.