У Беластоку пачалі будаўніцтва часовага вакзала

Фота: poranny.pl

Некалі прыгожы беластоцкі вакзал састарэў, стаў брудным і занядбаным месцам збору п’яніц. У апошні тыдзень кастрычніка яго павінны пачаць зносіць. Побач ужо ўсталёўваюць кантэйнеры для будучага часовага вакзала. Яго павінны скончыць цягам двух тыдняў. Тут будзе малы зал чакання, прыбіральня і тры касы. Аўтобусы будуць ад’язджаць з чатырох платформ, якія пакуль што не будуць разбіраць.

Новы вакзал з гандлёвым цэнтрам павінен быць пабудаваны да сярэдзіны 2017 года, піша poranny.pl.

Чытайце яшчэ:  Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць

Калі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя будынак паўставаў, ён быў гонарам для Беластока, а ўмовы на ім былі, як на тыя часы, амаль класу люкс. Вялікі зал, прыбіральні, падземныя пераходы на платформы, буфет і нават зал для дзяцей, дзе тыя маглі рабіць хатняе заданне са школы, чакаючы аўтобуса. Ранейшы вакзал па вуліцы Яравецкай быў жахлівы – там стаяла толькі нейкая будка з 60-х гадоў.

З гэтых кантэйнераў будзе складацца часовы вакзал
З гэтых кантэйнераў будзе складацца часовы вакзал
57fd0b1b000ad_p
Дробныя прадпрымальнікі разбіраюць свае кіёскі

Цяпер з існуючага вакзала з’язджаюць дробныя прадпрымальнікі, якія займалі значную частку памяшканняў.

“Як я сябе адчуваю? Быццам нехта вырваў мне здаровы зуб. Я працаваў тут 25 гадоў, вельмі прывязаўся да гэтага месца”, – кажа Лешак Горбач, які шмат гадоў прадаваў тут запяканкі, хот-догі і кебабы.

57fd0b207e1b6_p

Іншы прадавец кебабаў, Лукаш Лупіньскі, таксама шкадуе, што вакзал знікне, але ён рады, што тут паўстане нешта значна больш прывабнае. “На жаль, за стары вакзал нам было сорамна”, – кажа ён.

Вось як будзе выглядаць новы вакзал:

Cincopa WordPress plugin

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: