Туристическая карта Гродно «Зроблена тутэйшымі»

ТУРИСТИЧЕСКАЯ КАРТА ГРОДНО — «ЗРОБЛЕНА ТУТЭЙШЫМІ»


Беларуская


Deutsch


Polski

alen vitaje

Привет! Я — Левон, потомок того самого легендарного оленя с крестом между рогов, изображенного на гербе города Гродно.

Моего предка еще в VII веке увидел во время охоты в Арденнских лесах дворянин Губерт. Встреча та сильно повлияла на дворянина, который раздал богатство всем, кто нуждался в этом, и посвятил жизнь Богу. С тех далеких времен святой Губерт считается покровителем всех охотников, а также егерей, лесничих и лучников.


Расказ Лявона пра Гродна

Я чуў нямала гарадзенскіх гісторый і гарадскіх легенд ад свайго папярэдніка, які сачыў за бурлівым жыццём горада цягам апошніх пяці стагоддзяў - з надання гораду магдэбургскага права вялікім князём літоўскім і каралём польскім Аляксандрам, калі Гродна сярод іншага атрымаў і свой асабісты герб — і з вялікай ахвотай распавяду іх Вам, гасцям горада над Нёманам.

Прыемнага побыту ў Гродне!


Гэты горад, які тутэйшыя жыхары ласкава называюць Горадняй, паўстаў на Замкавай гары пры ўпадзенні рачулкі Гараднічанкі ў Нёман на мяжы X-XI стагоддзяў як усходнеславянская фартэцыя сярод бязмежных пушчаў, населеных балцкімі плямёнамі. Першапачаткова горад называўся Горадзен, што згодна адной з версій тлумачыцца як «заступнік, абаронца краіны», але з цягам часу назва трансфармавалася ў больш звыклае сёння «Гродна».

Ужо ў XII стагоддзі ў горадзе вялося актыўнае будаўніцтва — паўстаў княскі палац і мураваныя храмы, адзін з якіх часткова захаваўся да нашых дзён — гэта царква святых Барыса і Глеба на прадмесці Каложа. Нават сёння яна здзіўляе сваімі архітэктурнымі вынаходкамі, таму гэта проста must see!

Позняе Сярэднявечча прайшло пад сцягам абароны горада ад крыжакаў-тэўтонцаў, якія колькі разоў спрабавалі захапіць і разрабаваць горад. Але дзякуючы мужнасці і ваеннаму таленту кашталяна замка Давыда Гарадзенскага ваяры пад яго кіраўніцтвам ўдала адбівалі атакі захопнікаў і вытрымлівалі аблогі. Канчаткова пагроза з Захаду знікла пасля пераможнай бітвы пад Грундвальдам ў 1410 годзе, дзе ўдзел брала і гарадзенская вайсковая харугва. Горад атрымаў мажлівасць буйнець і развівацца, а гараджане — атрымліваць асалоду ад паветра свабоды, якую цанілі больш за ўсё.

На мяжы XIV-XV стагоддзяў Вітаўт Вялікі пабудаваў гатычны замак і першы каталіцкі храм. З імём гэтага вялікага князя звязана і з’яўленне габрэйскай суполкі. Габрэі, пасяліўшыся ў горадзе, развівалі гандаль і рамяство і на доўгія стагоддзі абумовілі ягонае развіццё.

Дадатковы штурх для развіцця гандлю надало гораду права на самакіраванне. Гарадскі ратушны гадзіннік, створаны па загадзе каралевы Боны Сфорцы ў сярэдзіне XVI стагодзя, нагадваў месцічам аб каштоўнасці часу. Сёння ён змешчаны на званіцы катэдральнага касцёла, але як і раней адмервае час гарадзенцам і адносіцца да ліку найстарэйшых ва Усходняй Еўропе. Будзеце на Савецкай (раней Рынкавай) плошчы — зверце гадзінкі.

У канцы XVI стагоддзя горад зрабіў сваёй рэзідэнцыяй вялікі князь літоўскі і кароль польскі Стэфан Баторы, які ініцыяваў перабудову замка ў рэнесансны палац і адбудову парафіяльнага касцела Вітаўта ў муры, дзеля чаго былі запрошаны дойліды з Італіі. А гарадзенская харальная сінагога, пабудаваная па ягоным прывілеі, адносіцца да ліку лепшых у краіне. Кажуць, Стэфан Баторы быў вялікім аматарам вугорскага віна, паколькі і сам паходзіў з тых краёў. Пасля нечаканага адыхода караля ў лепшы свет у скляпеннях палаца было знойдзена больш за 50 бочак з віном!


Вір ліхалеццяў і войнаў XVII стагоддзя не спыніў развіцця — горад быў абраны трэцяй сеймавай сталіцай Рэчы Паспалітай пасля Варшавы і Вільні. Магнаты будуюць тузін палацаў і змагаюцца за палітычны ўплыў менавіта тут — у Гродне!

Ды што і казаць, лёс краіны часта вырашаўся ў Новым палацы, адмыслова пабудаваным дзеля паседжанняў сейма. Яго заснавальнік, Аўгуст III, які адначасова з’яўляўся курфюрстам саксонскім, каролём польскім і вялікім князем літоўскім, пераняў ад бацькі запал да збірання твораў мастацтва і набываў лепшыя еўрапейскія шэдэўры. Гарадзенцы дагэтуль абураюцца, жартуючы, на караля, які абраў месцам захоўвання Сіксцінскай Мадонны пэнзля Рафаэля Галерыю старых майстроў у Дрэздэне замест новапабудаванага каралеўскага палаца ў Гродне.


Але Гродна заўжды шанцавала — у канцы XVIII стагоддзя пасаду гарадзенскага старасты займаў Антоні Тызенгаўз, які паспрабаваў ператварыць горад у «квітнеючыю Галандыю» і заснаваў новы гарадскі прамыслова-культурна-адукацыйны раён — Гарадніцу. Былі заснаваны каралеўскія мануфактуры, на якія былі запрошаны майстры з Заходняй Еўропы, кадэцкая і медыцынская школы, батанічны сад, тэатр, друкарня, пачала выходзіць першая штотыднёвая газета. З’явіўся ў горадзе і першы кафенгаўз, дзе рабілі сапраўдную каву з вяршкамі.

Амбіцыёзным планам графа перашкодзіў крызіс у дзяржаве і дварцовыя інтрыгі, але памяць пра ўрбаністычныя пераўтварэнні жыве і сёння — з тых часоў у горадзе існуе лютэранская кірха, якую заснавалі па патрэбе майстроў Тызенгаўза. Царква служыць і на карысць гораду — сёння тут ладзяцца фестывалі арганнай музыкі.


Распавядаць пра горад можна яшчэ шмат, але лепей — паблукайце па ягоных вузкіх вулачках, углядаючыся ў барочныя сілуэты храмаў, зазірніце ў кавярні і рэстарацыі, што адчынены ў скляпеннях старадаўніх камяніц, удыхніце на поўныя грудзі вольнае гарадзенскае паветра.
Запрашаю да шпацыру!
Ваш алень Лявон

Туристические точки


Полезное


#БНР100




Авторы:

Ирина Новик (руководство проектом), Ольга Новик (дизайн), Александр Перегудов (содержание), Алексей Шота (веб-верстка)

Туристические точки

kaloza

Церковь святых Бориса и Глеба (Коложская)

Храм XII века, построенный в византийском стиле на предместье Коложа. Относится к Гродненской архитектурной школе. Её особенности — использование замурованных в стены кувшинов-голосников для улучшения акустики и декорирование фасадов шлифованными валунами и цветными крестами их майоликовой плитки. В середине XIX века из-за оползней церковь утратила часть каменных стен. Позже они были отстроены из дерева.


ул. Коложа, 6

Координаты: 53.67 851 844,23.81 864 527

Сайт: kalozha.by

stary zamak

Старый замок

Резиденция великих князей литовских и королей польских. В XII веке на Замковой горе был построен княжеский дворец князей Гродненского княжества. В XIV веке на его месте по приказу Витовта Великого был сооружен готический замок. Во время правления Стефана Батория в конце XVI века замок был перестроен итальянским зодчим в ренессансный дворец.


ул. Замковая, 22

Координаты: 53.67 719 794,23.82 318 289

Сайт: museum-grodno.by

novy zamak

Новый замок

Дворец середины XVIII в., Построенный в стиле барокко как место заседаний сейма Речи Посполитой в Гродно. Сгорел во время Второй Мировой войны, после был отстроен в стиле сталинского ампира.


ул. Замковая, 20

Координаты: 53.6 763 093,23.82 563 979

Сайт: museum-grodno.by

kalanca

Пожарная каланча

Башня пожарной охраны, построенная в начале ХХ века. Пожарная часть действуюет до сих пор, ее здание украшает художественное панно «История пожарной службы Беларуси». Ежедневно в полдень со смотровой площадки башни звучат мелодии белорусских композиторов в исполнении «брандмейстеров».


вул. Замкавая, 19

Каардынаты: 53.677 734,23.824 742

sinagoga

Сінагога

Будынак гродзенскай харальнай сінагогі ў былым габрэйскім квартале. Адносіцца да ліку самых вялікіх і старажытных габрэйскіх бажніц на Беларусі. Пачаткова была збудавана ў канцы XVI стагоддзя, але шмат разоў перабудоўвалася з-за пажараў. Свой канчатковы выгляд з рысамі псеўдарускага стылю атрымала ў пачатку XX ст. Акрамя асноўнага прызначэння, сінагога выкарыстоўваецца і як культурная пляцоўка — у будынку ладзяцца канцэрты і мастацкія выставы.


вул. Вялікая Траецкая, 59А

Каардынаты: 53.679 052,23.825 124

Сайт: bhsinagoga.by

dramteatr

Драматычны тэатр

Будынак тэатра, пабудаваны ў 1977−1984 гадах, стаў сапраўдным сімвалам горада нароўні са шматлікімі гістарычнымі славутасцямі. Шматгранны аб’ём, які падтрымліваецца своеасаблівымі рэбрамі-кантрфорсамі, з вялікімі паўкруглымі вокнамі нагадвае своеасаблівую замкавую вежу, якая стаіць на высокім беразе Нёмана.


вул. Маставая, 35

Каардынаты: 53.675 363, 23.827 817

Сайт: drama.grodno.by

fara

Фарны касцёл

Катэдральны касцёл св. Францыска Ксаверыя быў пабудаваны ордэнам іезуітаў на мяжы XVII-XVIII стст. у стылі віленскага барока. Будынак знакаміты драўлянымі скульптурамі, якія аздабляюць алтары, і адным з самых старажытных дзеючых гарадскіх гадзіннікаў на паўночнай вежы-званіцы, які адмервае час з XVI стагоддзя.


пл. Савецкая, 4

Каардынаты: 53.6 783 388,23.83 156 371

kunstkamera

Кунсткамера

Анатамічны музей медыцынскага ўніверсітэту, які месціцца ў скляпеннях палаца Сапегаў. Менавіта ў Гродне адбылося першае ва Усходняй Еўропе анатамічнае ўскрыцце цела памерлага караля Стэфана Баторыя ў канцы XVI стагоддзя.


вул. Маркса, 1

Каардынаты: 53.677 937 415 501,23.831 059 770 015

bernardyny

Касцёл Адшукання Святога Крыжа

Найстарэйшы дзеючы гарадзенскі касцёл, заснаваны бернардынамі і пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя. У архітэктуры касцёла спалучаюцца стылявыя элементы готыкі, рэнесансу і барока. Сёння ў будынку былога кляштара дзейнічае Вышэйшая Рыма-Каталіцкая семінарыя.


вул. Парыжскай камуны, 1

Каардынаты: 53.67 519 052,23.83 065 474

dom azheshki

Дом Элізы Ажэшкі

Музей польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі на аднайменнай вуліцы. Пісьменніца жыла і працавала ў Гродне на мяжы XIX-XX стст.


вул. Ажэшкі, 17

Каардынаты: 53.684 192,23.83 966

lanin

Помнік Леніну

Пяціметровы помнік кіраўніку пралетарыяту працы беларускага скульптара Заіра Азгура. Адкрыццё помніка было прымеркавана да 70-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.


плошча Леніна

Каардынаты: 53.6 835 803,23.8 344 743

lalki

Тэатр лялек

Будынак тэатра быў пабудаваны ў апошняй чвэрці XVIII ст. і з’яўляецца найстарэйшай тэатральнай сцэнай у Беларусі. Яго неаднаразова перабудоўвалі на працягу XIX-XX стст. Пасля Другой Сусветнай вайны тут працаваў абласны драматычны тэатр, а з сярэдзіны апошняй чвэрці XX ст. тут месціцца тэатр лялек.


вул. Дзяржынскага, 1/1

Каардынаты: 53.685 469, 23.836 099

Сайт: grodnolyalka.by

kircha

Лютэранская кірха св. Яна

Адзіная на Беларусі дзеючая лютэранская царква. Лютэранская парафія ўзнікла ў горадзе ў другой палове XVIII ст., калі па запрашэнні гарадзенскага старасты Антонія Тызенгаўза ў горад прыехалі майстры-рамеснікі з Заходняй Еўропы, і першапачаткова мясцілася ў памяшканні былой карчмы. Існуючы будынак быў узведзены ў пачатку XX ст. у стылі неаготыкі. Сёння ў царкве рэгулярна ладзяцца канцэрты арганнай музыкі.


Паглядзець на Google Maps


Паказаць карту


вул. Акадэмічная, 7а

Каардынаты: 53.687 099,23.840 494

Сайт: luther.by

zoo

Заапарк

Заалагічны парк — самы стары ў Беларусі, быў заснаваны настаўнікам гімназіі Янам Каханоўскім у канцы 1920-х гадоў.


Паказаць карту


вул. Ціміразева, 11

Каардынаты: 53.687 099,23.840 494

Сайт: grodnozoo.by

parulis

Прыватны музей гарадской гісторыі Януша Паруліса

Харызматычны калекыянер, карэнны гарадзенец сабраў тут тысячы рэчаў са штодзённага побыту гарадзенцаў мінулых стагоддзяў. Гаспадар не толькі пакажа сваю калекцыю, але і раскажа шмат гарадскіх баек.


вул. Лермантава, 25

Каардынаты: 53.687 099,23.840 494

Facebook: facebook.com/pg/parulis.janusz/

fara vitauta

Помнік страчанаму храму Фара Вітаўта

Помнік на месцы страчанага першага каталіцкага храма Дзевы Марыі, зруйнавага ў 1961 годзе. За доўгі час свайго існавання некаторы перыяд храм быў і праваслаўным саборам — падчас знаходжання горада ў складзе Расійскай імперыі.


сквер на вул. Замкавай

Каардынаты: 53.6 787 887,23.8 273 123

zaba

Турыстычны інфацэнтр Гродна

Месца, дзе турыстам распавядуць пра гарадскія славутасці і месцы адпачынку, а таксама шлях да іх.


вул. Ажэшкі, 38

Каардынаты: 53.686 007,23.844 348

Сайт: tourgrodno.by

stela

Стэла 850-годдзя горада Гродна

Помнік, прымеркаваны да 850-годдзя першай летапіснай узгадкі горада (1127/1128). Ля падножжа стэлы ўсталяваныя дзве каваныя фігуры з медзі - «Мужнасць» і «Гасціннасць».


Каложскі парк

Каардынаты: 53.6 808 494,23.8 160 312

tank

Танк Т-34

Помнік воінам-вызваліцелям 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, прымаўшых удзел у вызваленні горада 16−25 ліпеня 1944 года.


вул. Маставая

Каардынаты: 53.6 739 806,23.8 254 567

Полезное туристу


Гостиницы Гродно с бронированием онлайн



Booking.com