Першы дзень фестывалю прайшоў 29 ліпеня і прыцягнуў у цэнтр сотні наведвальнікаў. Кожны мог знайсці сабе занятак і стаць як назіральнікам, так і ўдзельнікам фестывалю: прыняць удзел у майстар-класах па танцах, сфатаграфавацца з жывымі статуямі ці стаць акторам у «самай вусатай здымачнай групы».
У гэтым годзе Біг-Міні-Фестываль вулічных мастацтваў стаў міжнародным: на яго прыехалі калектывы з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Беларусі. На фестывалі былі прадстаўлены розныя віды вулічнага мастацтва: пантаміма, фокусы, аніматарства, эксперыментальныя тэатры, музыка, фаершоу. Працавала некалькі пляцовак у цэнтры і ўся Савецкая вуліца была напоўнена творчымі калектывамі. Падсілкавацца можна было на фудкорце каля галоўнай сцэны на Савецкай плошчы.
Скончыўся вечар двухгадзінным фаершоу, на якім выступілі 16 каманд з Украіны, Расіі і Беларусі. Смачна пахла керасінам, гучна грала музыка, а гледачы першых шэрагаў адчувалі цяпло ад вагню, з якім літаральна гуляліся фаершчыкі.
На другі дзень, 30 ліпеня, жыхары горада змогуць бясплатна прыняць удзел у арганізаваных майстар-класах ад удзельнікаў фестывалю. Сярод іх танцы, гукавая медытацыя, гульня на музычных інструментах, хада на хадулях, тактыка і стратэгія сцэнічнага бою і майстар-клас па працы з агнём. Таксама ў праграме выступленне дыджэяў і польскага тэатру Teatr 6 I Pol на Савецкай плошчы.
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…