На Lidbeer у Лідзе былі свой ЗАГС і тры сцэны з музыкай у розных стылях, фудкорты, рамеснікі, фотазоны і актыўнасці для дзяцей. Фестываль адбыўся 1−2 верасня пасля трохгадовага перапынку. Яго прымеркавалі да 700-годдзя Ліды. У гэтым годзе фэст быў бясплатны і з іншымі арганізатарамі. Як выглядаў абноўлены Lidbeer і хто прыехаў на фэст, можна пабачыць на фота.