Паколькі лёс вуліцы Замкавай неспадзявана стаў адной з галоўных тэм мінулага месяца, узгадваем тэкст «Твайго стылю» пра адзін з самых цікавых дамкоў гэтай вуліцы, ад якога засталася літаральна толькі шыльдачка з рыбкай.
Ахвярай будаўніцтва Дома быту ў канцы 1960-х стала не толькі вуліца Клаштарная, але і цэлы шэраг выключна цікавых і старых дамоў на Замкавай. Сярод іх быў, напэўна і самы стары на той момант жылы будынак Гродна — так званы Дом Рыбака.
Гродзенскія рыбакі заўсёды карысталіся папулярнасцю ў валадароў Рэчы Паспалітай, асабіста забяспечвалі каралеўскі стол і таму каралі нязменна пацвярджалі дадзеныя ім прывілеі. Ды і простыя гродзенцыя елі шмат рыбы, а рыбакам было дадзена права гандляваць рыбай напрамую, мінуючы купцоў, што значна павышала іх канкурэнтаздольнасць.
[irp posts="15 115″ name="Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы"]
Яшчэ ў ХVІ ст. на Замкавай вуліцы паўстаў аднапавярховы будынак цэха рыбакоў, у якім у пачатку ХVІІ ст. жыў галава Гродзенскіх рыбакоў Антоні Максімовіч. Рыбка на доме — эмблема цэха — нагадвае найбольш старажытную рыбу лацімерыю, якая ў Нёмане дакладна ніколі не вадзілася.
Цяпер на гэтым адрэзку былой вуліцы размешчаны сквер перад Домам быта. Адбудова гэтага прыгожага квартальчыка патрэбная Гродна мабыць не намнога менш, чым аднаўленне Фары Вітаўта






