Кнігу «Шпацыр па Гародні» прэзентавалі ў этнакраме «Цудоўня» 29 мая. Hrodna.life выбраў восем самых яскравых цытатаў ад аўтара, гісторыка Андрэя Чарнякевіча.

«Гэты конь сядзіць на моцным коле». Восем цытатаў Андрэя Чарнякевіча з прэзентацыі «Шпацыра па Гародні»

Аўтарам кнігі пазначаны Андрэй Павач, які займеў імідж самага таямнічага гродзенскага аўтара. Хаця таямнічага тут мала — большасць падпісаных так тэкстаў напісаў менавіта Чарнякевіч. Выдаць шляхаводнік дапамагла гісторык Іна Соркіна.

Андрэй Чарнякевіч на прэзентацыі зладзіў віртуальны шпацыр па беларускай Гародні. Для ілюстрацыі Нёмана ён ўжыў стужку торбаў для смецця, а для абазначэння будынкаў — мушлі. Важных для гісторыі беларускай Гародні месцаў апынулася так шмат, што ледзь хапіла на ўсе мушляў.

1. Нёман

«Вось наш Сусвет, наша Гародня, дзе няма нічога, пакуль не з’яўляецца Нёман. У Гародні Нёман паводзіць сябе не па-свойску. Рака, якая павінна цячы з поўдня на поўнач, робіць фінт — у Гародні ўсё так няпроста — і пачынае цячы з усходу на захад».

«Гэты конь сядзіць на моцным коле». Восем цытатаў Андрэя Чарнякевіча з прэзентацыі «Шпацыра па Гародні»

2. Вільня

«Пачынаецца беларуская гісторыя на левым беразе (у Францішканскім касцёле), а заканчваецца на выездзе з горада ў Вільню. Раней ці пазней большасць гарадзенскіх беларусаў траплялі ў Вільню».

3. Пегас на драмтэатры

«Гэта будавалася, каб паказаць драматычны аспект. Але, між іншым, гэта і сімвал беларускаcці. Гэты конь сядзіць на моцным коле. Яго ўбілі на кол. Ён не падымецца ніяк. Крылы распахнутыя, але конь не ўзляціць».

[irp posts="40 584″ name="На доме Мураўёва актывісты прапануюць усталяваць памятную шыльду і бел-чырвона-белы сцяг. Гісторык Андрэй Чарнякевіч: «З чагосьці трэба пачынаць""]

4. Дом Мураўёва

Першы беларускі мітынг у Гародні адбыўся ў лістападзе 1918 года фактычна на плошчы, больш дакладней побач — у тым, што мы цяпер называем домам Мураўёва. Ёсць нейкая іронія ў тым, што ў доме Мураўёва, няхай іншага Мураўёва — братоў-гандляроў Мураўёвых — адбываецца першы беларускі мітынг».

«Гэты конь сядзіць на моцным коле». Восем цытатаў Андрэя Чарнякевіча з прэзентацыі «Шпацыра па Гародні»

5. Рэдактар Маркевіч

«У Гародні ўсё паўтараецца. У 1919 годзе адбываецца следства па справе беларускай эсэраўскай газеты „Родны край“. Праўда, хлопцы самі вінаватыя. Яны напісалі перадавіцу, у якой заклікалі бурыць гнёзды двуглавых і аднаглавых арлоў. Іх арыштавалі. Рэдактара гэтай газеты звалі Маркевіч».

6. Сцяг (і)

«Хтосьці пераблытаў і вырашыў, што ў доме Мураўёва адбываліся паседжанні Рады БНР. Не, паседжанні не адбываліся. Але тут на гаўбцы ў лютым 1919 года беларускія дзеячы вывесілі чырвоны сцяг. Беларусы былі настолькі радыкальнымі, што яны вельмі проста пераходзілі ад бел-чырвона-белага сцягу да чырвонага сцягу. Калі была магчымасць, яны карысталіся двума гэтымі сцягамі».

«Гэты конь сядзіць на моцным коле». Восем цытатаў Андрэя Чарнякевіча з прэзентацыі «Шпацыра па Гародні»

7. Самае раскручанае месца

«Самым раскручаным месцам у горадзе было архіерэйскае падвор’е. Беларусы фоткаліся на яго фоне. Захавалася шмат фотаздымкаў з гэтага месца».

[irp posts="54 124″ name="Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў гісторыю БНР па-руску"]

8. Эліза Ажэшка

«У 1910−1912 годзе ў доме Гібліна працавала рэдакцыя «Северо-западной жизни», галоўнымі кіраўнікамі якой былі бацька і сыны Саланевічы. Манархісты з манархістаў, хоць і беларусы. Малодшы Саланевіч пасля ўзгадваў, што ў яго жыцці было два шчаслівых моманты: калі ён сыйшоў ці яго выкінулі з гарадзенскай гімназіі, дзе ён вучыўся, другі сувымяральны момант — яго ўцёкі з ГУЛАГу.

Пасля другой сустветнай вайны ўлады пераносяць сюды бюст Элізы Ажэшкі. Ажэшка стаіць на тым месцы, дзе ў часы Ажэшкі друкавалі антыпольскую газету".