«Чэрвень — час легкіх сняданкаў, клубніцаў і смешных фільмаў», — лічыць журналістка Вікторыя Якушава. Таму на сняданак з Hrodna.life яна гатуе тварожна-клубнічную пасту. На фоне гатавання і сняданку ў яе ідзе фільм «Жандар з Сэн-Трапэ». Самае галоўнае для Вікторыі ў гэтым фільме — «Не надавайце ўвесь час працы, звяртайце ўвагу на сваіх дзяцей».
Готовь быстро, ешь медленно. Малиновые маффины к воскресному завтраку
Большая частка часу сыдзе на пакупкі
Самае доўгае ў гэтым рэцэпце — схадзіць па прадукты. Трэба купіць тварог, грэцкі ёгурт, мёд і клубніцы. Замест мёду можна ўзяць цукар або цукразамяняльнік. На прыгатаванне сыдзе не больш за 10 хвілін. У іх уваходзіць нават мыццё і нарэзка клубніцы для ўпрыгожвання.
Прадукты для сняданку

На дзве порцыі сняданку трэба:
Тварог любой тлустасці - 1 пачак.
Грэцкі ёгурт — 250 г.
Мёд — 1 ч. л.
Клубніцы для тварожнай пасты і дэкаравання талеркі - 14−16 шт.
Прыгатаваць лёгка
У чашу блэндара кладзем тварог, грэцкі ёгурт, мёд і палову ягад клубніцы. Астатнія 7−8 штук пакідаем для ўпрыгожвання. Усё старанна ўзбіваем. Атрымліваем далікатную крэмавую масу.

Выкладваем на талеркі. Для ўпрыгожвання выкарыстоўваем арэшкі, какосавую стружку, свежую садавіну і ягады.

Наліваем сок, ўключаем фільм, які ўжо загрузіўся, і атрымліваем асалоду ад гульні Луі дэ Фюнэса. Не смяяцца немагчыма. Прыемнага апетыту і прагляду!
Читайте также:
- Готовь быстро, ешь медленно. Блинчики с начинкой для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Творожная запеканка к воскресному завтраку
- Готовь быстро, ешь медленно. Пышные оладушки для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Омлет с творожным сыром для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Салат из дикоросов и домашний лаваш для воскресного завтрака
- Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
- Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
- Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака
- Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом