«Поўная свабода творчасці». У Гродне адкрылася новая фотастудыя-«канструктар» з жывой фотазонай

Фатограф Сяргей Людкевіч адкрыў у цэнтры Гродна ўласную фотастудыю «Прастора». Штомесяц тут будуць змяняцца фотазоны, а фатографы і мадэлі змогуць працаваць ноччу, рухаць мэблю і фон і ўвасабляць самыя смелыя ідэі.

Сяргей год выношваў ідэю стварыць месца для творчасці. Натхняўся ён кіеўскімі фотастудыямі. Год сышоў на пошук памяшкання — гэта аказалася самым складаным, два месяцы доўжыўся рамонт. Дэталі будуць дарабляць па меры працы.

«Задача была — зрабіць вялікі опэнспэйс для творчасці, каб рэалізоўваць самыя дзіўныя фантазіі ў здымцы: крэатывіць, сыходзіць ад класічнай камерцыйнай фатаграфіі», — распавёў Сяргей.

Сяргей Людкевіч здымае восем гадоў. Пераважна займаецца рэпартажнай, партрэтнай і камерцыйнай здымкай. Цікавіцца арт-фатаграфіяй. Супрацоўнічаў з брэндамі Renualt Ukraine, Jeep Ukraine, WWF Ukraine, Ukrlandfarming, часопісамі «Вокруг Света» і «Власть Денег». Удзельнічаў у фотавыставах у Беларусі, Ізраілі, Расіі.

Сяргей Людкевіч. Фота: прадастаўлена героем

Памяшканне з пастаянным натуральным святлом

Студыя Сяргея знаходзіцца на Замкавай, 4 — у Доме быту. Гэта памяшканне ў 140 квадратных метраў. Тут ёсць рабочая зона, зона чакання і грымёрка. Вялікі плюс для фотаздымкі - у рабочай зоне ёсць 17 метраў вокнаў. Гэта пастаяннае натуральнае святло, якое часта мяняецца. «У Гродне менавіта з такой колькасцю вокнаў, куды трапляе святло з раніцы да вечара, студый няма», — кажа фатограф. З акна відаць Свята-Раство-Багародзіцкі стаўрапігіяльны жаночы манастыр і чуваць трубача на пажарнай каланчы.

У студыі белыя сцены і столь, шэрая падлога, няшмат мэблі. Пры фотаздымцы можна скарыстацца невялікімі элементамі дэкорамі. У некаторых студыях фон мацуюць на сцяну або столь. У «Прасторы» фон розных колераў перасоўны — яго можна перамясціць у любое месца. «Фотастудыя здаецца збольшага простай, але ў ёй ёсць шмат дэталяў, дзякуючы якім можна ствараць непаўторныя кадры», — сказаў Сяргей Hrodna.life.

Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией

У студыі можна папрацаваць з Сяргеем Людкевічам або прыйсці са сваім фатографам. «Прастора» пасуе камерцыйным фатографам, якім трэба шмат месца для працы вялікай каманды над рэкламнай здымкай. У студыі можна будзе працаваць па запісу нават ноччу — гэта будзе каштаваць танней. Усе расцэнкі можна паглядзець у профілі ў Instagram. Пры неабходнасці можна будзе арганізаваць і выязную фотасесію — абсталяванне можа працаваць на акумулятарах.

Для фатографаў. Студыя прадастаўляе усю неабходную тэхніку для здымкі, акрамя камер і аб’ектываў. Ёсць чатыры імпульсных крыніцы святла Godox. У планах — замовіць пастаяннае святло з вялікай колькасць насадак. Пры фотаздымцы можна выкарыстоўваць дым-машыну і каляровыя фільтры. Уся інфармацыя аб тэхніцы хутка з’явіцца ў сторыс Instagram.

Фотастудыя «Прастора» ў Гродне. Фота: прадастаўлена студыяй

Жывая фотазона

Асобная частка студыі - гэта фотазона. Тут максімальна выкарыстоўваюць прыродныя матэрыялы — камяні, пясок, сена, дрэвы ў кадках. Сяргей высаджваў іх сам. Па словах Сяргея, гэта напаўняе студыю прыродным пахам. На дрэвах распускаюцца пупышкі, і фотазона паступова змяняецца. Пазней дрэвы высадзяць на лецішчы, а сена пойдзе на корм жывёлам.

Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Фотостудия «Прастора» в Гродно. Фото: предоставлено студией
Сергей купил на рынке обычных садовых аистов и превратил их в арт-объект. Теперь среди деревьев стоят два розовых аиста — Галя и Петя. Фото: предоставлено студией

Гэтая фотазона пратрымаецца да канца траўня, пазней яе заменіць іншая. У Сяргея ўжо ёсць ідэі, але ён пакуль трымае іх у сакрэце. Фотазоны могуць змяняцца і раней — калі на іх фоне знялося ўжо вельмі шмат людзей. У канцы вясны з’явіцца невялікая зона з бэзам на некалькі дзён — Сяргей пасадзіў куст чатыры гады таму адмыслова для фотасесіі.

Аб мэце фатаграфіі

Сяргей падыходзіць да фотасесіі індывідуальна. Перад ёй будуць папярэднія сустрэчы і абмеркаванне ідэй. Фатографы могуць разлічваць на свабоду творчасці. Можна будзе нават перафарбаваць сцены ў студыі. Тады ў кошт арэнды ўвойдзе сума за вяртанне студыі ў ранейшы стан. А ў цэлым рамкі творчасці будуць абмяжоўвацца толькі законам і этыкай.

 — Таму што гэта мастацтва, — тлумачыць Сяргей гатоўнасць ісці насустрач. — Хачу, каб людзі ўвасаблялі свае ідэі, каб жаданне не заставалася жаданнем. Тут можна будзе ствараць класныя фатаграфіі, якія будуць заставацца надоўга ў памяці як у заказчыкаў, так і ў фатографаў. Поўная свабода творчасці. Мы не абмяжоўваемся рамкамі.

Фотастудыя «Прастора» ў Гродне. Фота: прадастаўлена студыяй

Пры гэтым Сяргея разумее, што мастацтва — гэта рэч, якая «не можа падабацца ўсім».

 — Трэба адыходзіць ад класічнай і стэрэатыпнай фатаграфіі. Яна павінна выклікаць эмоцыі. Мы жывем у век інфармацыйных тэхналогій і сацыяльных сетак. Фатаграфія жыве ў стужцы тры секунды. І за тры секунды яна павінна выклікаць спрэчку, пытанні, чымсьці зачапіць чалавека. Нават калі людзі пачынаюць пісаць негатыўныя каментары пад фатаграфіямі, гэта не значыць, што фота дрэннае. Гэта класна — значыць, фота працуе, выклікае рэакцыю. Любая фатаграфія па свайму класная — таму што захоўвае момант жыцця, які ўжо не паўторыцца.

УНП 591 933 810 ІП Людкевіч С. В.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024