За гэты тыдзень, разбіты адным выходным усярэдзіне, у нас выйшла шмат класных матэрыялаў, якія вы маглі па розных прычынах прапусціць. Нагадваем вам пра тэксты, за чытаннем якіх вы дакладна не змарнуеце час.
Класная гісторыя ад Марысі Харэвіч пра сляпую 10-гадовую арганістку з касцёла на Альшанцы. Дзяўчынка не бачыць, затое мае абсалютны слых і ўжо выконвае праграму выпускнога класа музычнай школы. Вельмі жывыя фоты ад Ірыны Новік.
На хвалі збору подпісаў за дэмантаж гродзенскага Леніна, мы сабралі прыклады з іншых гарадоў і краін — што цікавага можна рабіць з былым правадыром.
Мы аднавілі супрацоўніцтва з часопісам «Имена»! Ірына Новік напісала дзве крутыя гісторыі - рыхтуйцеся чытаць доўга: першая пра гродзенскіх немцаў, якія даведаліся пра свае карані ў сталым веку ды крута памянялі жыццё, а другая — пра Жанну Заблоцкую, няню для сірот у шпіталі, якая памерла ад раку, але яе справа жыве.
Краязнаўца Алесь Госцеў адзначыў салідны юбілей — 70 гадоў. Мы пабывалі на тусоўцы ў Цэнтры гарадскога жыцця і пагутарылі з сябрамі імянінніка.
Пасля доўгага перапынку блогер-гісторык Мечыслаў Супрон напісаў нам артыкул (як заўсёды з мноствам падрабязнасцей) пра тое, дзе ў Гродне самая старая жылая камяніца. Вы не здагадаецеся!
На 9 мая мы падабралі старыя фоты з 1965 года — тады Дзень Перамогі адзначылі ўпершыню. Парад быў тэатралізаваны і прайшоў на стадыёне. Глядзі ўнікальныя кадры!
Руслан Кулевіч — майстар знаходзіць неверагодных герояў проста ніадкуль. На гэтым тыдні ён сустрэў у горадзе доктара Нэльсана Хамершлака з Бразіліі, бацька якога ў 1916 годзе ўцёк з Гродна.
Мы пачалі публікаваць рэцэнзіі на стужкі, якія ідуць зараз у гродзенскіх кінатэатрах. Пачытайце, што напісаў наш Дзіма Іванчык пра «Сабібор» Хабенскага. Наступным будзе, канешне ж, «Дэдпул 2», якога мы ўсе чакаем.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…