Сняданак 9 траўня разам з Hrodna.life гатуе госць рубрыкі - Філіп Кутакоў. Каб паснедаць вясновай салатай па яго рэцэпце, трэба спачатку выйсці на шпацыр у лес або парк. Таму што ў страве выкарыстоўваюцца дзікарослыя расліны — снітка і дзьмухаўцы. Для лаваша спатрэбіцца пшанічная мука і некалькі лыжак расліннага алею.

Філіпу Кутакову 16 гадоў. Нядаўна ён чытаў «Прыгоды Шэрлака Холмса» Артура Конан Дойля. «Калі быць такім уважлівым, як Шэрлак, можна выявіць побач з сабой шмат каштоўных і карысных прадуктаў, а з імі гатаваць смачна без вялікіх намаганняў», — лічыць Філіп.

Гатуй хутка, еш павольна. Салата з дзікаросаў і хатні лаваш да нядзельнага сняданка
Вясновая салата з хатнім лавашам па рэцэпту Філіпа Кутакова

Гатуй, як Шэрлак і Філіп

Вядома, Шэрлак Холмс ня гатаваў сабе ежу. Затое мог па пяску з чаравіка сказаць, з якога раёна Лондана прыехаў герой і любіў праводзіць дома хімічныя досведы. А гэта — амаль як кулінарыць ў выхадныя.

Прадукты для вясновай салаты

Снітка, лісты дзьмухаўца і ачытка, парасткі спаржы і цыбулі - па 50 — 100 г

Яйкі - 2 — 3 шт

Французкая гарчыца — 1 — 2 ст. л

Алей для салаты 1−2 ст. л

Прыправы па смаку

Лісце дзьмухаўца трэба замачыць у халоднай вадзе на 15−20 хвілін. Гэта прыбярэ горыч. Яйкі зварыць укрутую.

Усю зеляніну нарэзаць у міску і апырскаць алеем. Яйкі пакрышыць і злучыць з зелянінай. Дадаць гарчыцу і прыправы.

Гатуй хутка, еш павольна. Салата з дзікаросаў і хатні лаваш да нядзельнага сняданка
Вясновая салата з дзікаросаў па рэцэпту Філіпа Кутакова

Лаваш замест хлеба

Замест хлеба Філіп раіць прыгатаваць хатні лаваш. Можна ёсць салат з ім упрыкуску, або загарнуць у ляпёшку салату.

Прадукты для лаваша

Мука — 350 г

Соль — 5−7 г

Вада — 150 г

Алей — 30 г

Прыправы па смаку

Муку высыпаць у міску, дадаць соль, ваду і алей. Вымесіць цеста да аднароднага стану і пакінуць у плёнцы на 20−30 мінут. Цеста падзяліць на 10 частак і вельмі тонка раскатаць.

Выпякаць па 30 секунд з кожнага боку на добра разагрэтай патэльні. Каб лаваш быў мяккім і не высыхаў, стос аладак накрыць злёгку вільготным ручніком.

Чытай больш: Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку

Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку

Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку

Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака

Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life