Рэдакторка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік любіць гатаваць і чытаць. Для нядзельнай рубрыкі «Гатуй хутка, еш павольна». Яна падбірае рэцэпты, якія лёгка паўтарыць і кнігі, якія варта пачытаць.

Прыгатаваць какосавыя сырнікі вельмі проста. Трэба паўкіло тварагу, трохі мукі, пара яек і трохі кулінарнага досведу. Какосавую стружку, мёд і дэтэктыў дадаць па густу. Гэтым разам, адмыслова для тых, хто (не) худнеее, сняданак ўпрыгожыць сентыментальны детект «Ослик должен быць худым» ад Сяргея Даўлатава. Каб сырнікі не надгарэлі, рэкамендую аўдыёверсію кнігі.

  • Неабходныя прадукты:
  • тварог — 400 — 500 г
  • какосовая стружка — 2 — 4 ст. л.
  • яйки — 2 шт.
  • мука цельназерневая — 4 — 5 ст. л.
  • какосавае масла для обжаркі — 3−4 ст. л.
  • Дапоўняць сняданак лыжка мёду і какао

Ранак амерыканскага шпіёна Джона Сміта пачынаецца з «ледяного душа, вялой перебранки с массажистом, чашки кофе и крепчайшей сигареты «Голуаз». Не будзем паддавацца кепскім упрывам Захаду.Пачнём ранак з сырнічкаў і ўсё атрымаецца.

Ранак добрым не бывае

Тварог для сырнічкаў трэба ўзяць. Не важна, дзе. Можна па-хуткаму збегаць у краму, можна грунтоўна схадзіць на рынак. Можна выпадкова знайсці закбыты пачак у халадзільніку.

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
Падзеі дэтэктыва заснаваныя на рэальных фактах. Рэцэпт сырнікаў узяты з цяжкага жыццёвага вопыту. Аўтар «Ослика» змяніў каардынаты магутнага савецкага касмадрома. Мы заменім пшанічную муку вышэйшага гатунку на цельназерневую

Пакуль Джон Сміт атрымлівае інструкцыі па засылцы ў СССР, змяшаем тварог з яйкамі і мукой. У цеста сыпанём ад душы какосавай стружкі. Мы лепім сырнічкі, а шпіён выскоквае з самалёта і прызямляецца ў лесе: «В его правом кармане — фальшивые документы, в левом — браунинг. Ампула с ядом оттягивает воротничок сорочки».

Воўк воўку — чалавек. Тамбоўская мудрасць

Сустракаць Джона Сміта выходзіць тамбоўскі воўк. «Волк волку — человек», — дзеліцца звер са шпіёнам жыццёвай мудрасццю.

А мы топім на патэльні какосавае масла.

Шпіёнуну на заметку:

— Может, покусать кого из членов правительства?

— Категорически запрещаю!

— Тогда хоть слово какое нацарапаем на заборе?

— Я сказал — нет.

— Может, намусорим где? — не унимался волк.

— Ни в коем случае.

Шпіён уладкоўваецца на працу ў хімчыстку № 7, а сырнічкам час на гарачую патэльню.

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
Паменшыце агонь, сырнікам трэба дайсці. Джон Сміт нагадвае: «Терпение и мужество — вот основные добродетели разведчика»

Давайце перагарнём старонку. У сэнсе, сырнікі

Пакуль мы варочвалі сырнікі, амерыканскі шпіён закахаўся ў прыёмшчыцу хімчысткі Надзю, прыдумаў, як рацыяналізаваць вытворчасць і пераняў вопыт у калег з Сыктыўкара. У душы ён ужо стаў савецкім чалавекам. Надзя чуе, як у сне ён кажа мінуламу «Гуд бай». Джон Сміт разумее, што блізкі да правалу. Сырнічкі падрумяніліся.

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
Гатовыя сырнікі варта патрымаць 2−3 хвіліны пад вечкам на самым маленькім агні, або паставіць на 1−2 хвіліны ў мікрахвалёўку.
Надкусваю самы маленькі сырнік, для пробы. Джон Сміт у гэты час раскусвае ампулу з атрутай

Спадзяюся, пасля пробы сырнікаў усе жывыя. Бо шпіён перастаў падаваць прыкметы жыцця. все живы. «Профессор склонился над Смитом, стиснул его запястье, как тренер по дзюдо в центральной оперативной школе, затем твердым и уверенным голосом поставил диагноз: „Острый катар верхних дыхательных путей!“ От изумления Джон Смит немедленно пришел в себя».

Жыццё працягваецца

Мы абодва жывыя. Сырнікі гатовы. Засталося зварыць какао.

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
Какава гатую з натуральнага парашка без цукру. У кубак можна дадаць звычайнае ці какосавае малако

Пакуль накрываю на стол, Джон Сміт вяртаецца з камандзіроўкі і дазнаецца, што Надзя чакае дзіця. «Надья! Ит’з бъютифл, ит’з вандерфул! У меня нет слов! Ай кан’т поверить! Ай вонт надеяться! Це дуже гарно!»

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
На гэтыя словы і пах сырнікаў да сняданку прыходзіць муж. На сырніках — какосавая стружка. Побач — лыжка мёду. Нам пара снедаць, а шпіёну — здавацца палкоўніку КДБ Грамабоеву. Джона чакаюць катаванні - за сцяной камеры ўсю ноч будуць спяваць «А я иду, шагаю по Москве».

У гэты ж час крочыць па Маскве і няўдачлівы напарнік Джона, Боб Кларк. Ён пакідае на мяккім асфальце выразныя сляды раздвоеных капытоў.

Шпиёну на заметку. Капыты лепш выкарыстоўваць для халадца. Потым адкінуць

— Видать, шпион, — сказал один прохожий, — у них всегда так, специальные чурки привяжет к галошам и коровой притворяется. Так и шастают через границу, так и шастают.

— Эвон, сколько развелось ихнего брата, шпиона, — произнес другой.

Сырнікі ўжо амаль з’едзены. Норма па бялках-жырах-вугляводах выканана.

А што ж Джон? Калектыў хімчысткі возьме былога шпіёна на парукі. Мудры палкоўнік КДБ раніцай адпусціць яго да Надзі. Тамбоўскага ваўка ўладкуюць вартаваць дзіцячы садок.

«Лепшыя сырнікі - гэта каўбаса»

 — Табе спадабаліся сырнічкі?

— Ага, ага, харошыя, — кажа муж і адкрывае халадзільнік.

Гатуй хутка, еш павольна. Нядзельны сняданак з какосавымі сырнікамі і дэтэктывам
Праз пять мінут на патэльні шкварчыць парэзаная колкамі пальцам пханаяя каўбаса

 — Сырнічкамі душу не абманеш, — выдае ён суровую праўду жыцця.

Палкоўнік Грамабоеў ў гэтым месцы ўстане, падыдзе да акна і паглядзіць зверху ўніз на нашу зямлю. «Она по-прежнему крутится, таская на себе нелегкую поклажу — человечество».

«Цалкам з вамі згодна, таварыш палкоўнік, наконт чалавецтва», — падумаю я, дамываючы посуд.

Чытай яшчэ: Редакторка Hrodna.Life: Почему я не худею?

Грибодиета, грибофитнес и гриботерапия. Партизанские способы похудения от редакторки Hrodna.life

Похудеть на стрессе не получилось. Хочется выбросить весы и чипсов с колой

Эффект «Какого чёрта?». Чему порадоваться, если при похудении нет быстрых результатов

«Гормоны выше нормы, железо ниже плинтуса». Вот почему я не могла похудеть

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life